Яўген Яблонскі забіў першы мяч за нацыянальную зборную Беларусі (відэа)

14 кастрычніка нацыянальная зборная Беларусі па футболу правяла на мінскім стадыёне “Дынама” матч Лігі нацый УЕФА сезону 2020/2021 з камандай Казахстана. Лік у сустрэчы на 36-й хвіліне, скарыстаўшы перадачу Ігара Стасевіча, адкрыў ураджэнец Чэрвеня, выхаванец мясцовай ДЮСШ, паўабаронца ФК БАТЭ (Барысаў) Яўген Яблонскі.   Гульня скончылася перамогай беларусаў – 2:0. Дзякуючы гэтаму, наша каманда з […]

Продолжить чтение

На Чэрвеньшчыне ўбралі амаль палову кукурузных палеткаў на сілас і зялёны корм

Паводле звестак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама на 13 кастрычніка, гэты від работ выкананы ў сельгаспрадпрыемствах на 3 тысячах 903 гектарах, што складае 49 працэнтаў ад плана. Назапашана  больш за 88 тысяч тон кукурузнага сіласу. Гэта 68,3 працэнта ад неабходнага.

Продолжить чтение

Натарыусы Чэрвеньскага раёна возьмуць удзел у рэспубликанскай акцыі, прымеркаванай да Дня маці

Як паведаміла “Раённаму весніку” натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Галіна Восіпава, 14 кастрычніка на працягу дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, змогуць бясплатна атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку па адчужэнню нерухомасці і здзяйсненню выканаўчых надпісаў, пасведчанню шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і аб выплаце аліментаў.

Продолжить чтение

Футбол: чэрвеньскі «Колас» перамог у гасцях каманду Крупак

11 кастрычніка футбалісты чэрвеньскага “Коласа” правялі на выездзе матч 16 тура чэмпіянату Мінскай вобласці з камандай “Крупкі-ДРБУ-164”.

Продолжить чтение

Футбол: дзявочая каманда Чэрвеньскай СДЮШАР выйшла ў фінал рэспубліканскага турніру

Каманда Чэрвеньскай СДЮШАР, за якую выступаюць вучаніцы Запольскай школы, стала пераможцай групавога турніру рэспубліканскіх спаборніцтваў “Футбольная ліга дзяўчат” сезона 2019-2020 сярод спартсменак 2006-2008 гадоў нараджэння.

Продолжить чтение

Трагедыя ў Чарнаве: трактарыст наехаў на веласіпедыста

Днём 10 кастрычніка ў вёсцы Чарнава жыхар Чэрвеньскага раёна, 1979 года нараджэння, кіруючы трактарам, пры павароце на машынны двор сельгасфіліяла “Аграбокс”, наехаў прычэпам на веласіпедыста-мінчаніна, 1953 года нараджэння.

Продолжить чтение

На шашы «Мінск-Магілёў» ля Смілавічаў загінуў непаўналетні

9 кастрычніка каля 19 гадзін 50 хвілін на 35-м кіламетры аўтатадарогі “Мінск – Магілёў” ля гарадскога пасёлка Смілавічы мінчанін, 1978 года нараджэння, кіруючы аўтамашынай “Вольва”, здзейсніў наезд на 12-гадовага мясцовага жыхара, які знаходзіўся на нерэгулюемым пешаходным пераходзе з веласіпедам.

Продолжить чтение

Набярыце вады, бо не будзе!

7 кастрычніка з 10 да 17 гадзін у Чэрвені адключаць цэнтралізаванае водазабеспячэнне. Пра гэта паведамілі «Раённаму весніку» на водаправодна-каналізацыйным участку Чэрвеньскага раёна КУП “Жодзінскі водаканал”. 

Продолжить чтение

Чэрвеньскі лясгас запрашае далучыцца да акцыі “Чысты лес”

17 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя «Чысты лес». Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызаваць беражлівае стаўленне да аднаго з галоўных прыродных багаццяў дзяржавы – лесу.

Продолжить чтение

Футбол: чэрвеньскі «Колас» мінімальна саступіў «Фалько» з Дзяржынскага раёна

3 кастрычніка футбалісты чэрвеньскага “Коласа” правялі на сваім полі матч 15 тура чэмпіянату Мінскай вобласці з камандай “Фалько” (Дзяржынскі раён).

Продолжить чтение