Яўген Яблонскі забіў першы мяч за нацыянальную зборную Беларусі (відэа)

Актуальное Спорт

14 кастрычніка нацыянальная зборная Беларусі па футболу правяла на мінскім стадыёне “Дынама” матч Лігі нацый УЕФА сезону 2020/2021 з камандай Казахстана. Лік у сустрэчы на 36-й хвіліне, скарыстаўшы перадачу Ігара Стасевіча, адкрыў ураджэнец Чэрвеня, выхаванец мясцовай ДЮСШ, паўабаронца ФК БАТЭ (Барысаў) Яўген Яблонскі.  

Гульня скончылася перамогай беларусаў – 2:0. Дзякуючы гэтаму, наша каманда з 7 ачкамі ўзначаліла турнірную табліцу ў групе “С4”.

Гол нашага земляка стаў для яго першым у саставе нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён упершыню апрануў форму галоўнай каманды краіны ў 2019 годзе і выходзіў на поле ў дзесяці матчах.

Фота АБФФ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *