Футбол: дзявочая каманда Чэрвеньскай СДЮШАР выйшла ў фінал рэспубліканскага турніру

Актуальное Спорт

Каманда Чэрвеньскай СДЮШАР, за якую выступаюць вучаніцы Запольскай школы, стала пераможцай групавога турніру рэспубліканскіх спаборніцтваў “Футбольная ліга дзяўчат” сезона 2019-2020 сярод спартсменак 2006-2008 гадоў нараджэння.

У апошнім туры, які прайшоў у гэтую нядзелю ў Чэрвені, выхаванкі трэнера Максіма Шалабнёва з аднолькавым лікам 1:0 адолелі каманды Маладзечна і Мар’інай Горкі і, набраўшы 22 ачкі, занялі першае месца ў дывізіёне “Рагнедка”. Адметна, што нашы дзяўчаты адзіныя ў групе не прайгралі ніводнага матча: на іх рахунку – 5 перамог і 7 нічыіх.

У сустрэчы з маладзечанскімі дзяўчатамі вызначылася Аліна Ласоўская, а перамогу над футбалісткамі Мар’інай Горкі прынёс нашым гол Веранікі Кудлянковай.

Такім чынам дзявочая каманда Чэрвеньскай СДЮШАР заваявала пуцёўку ў фінал спаборніцтваў, дзе згуляюць пераможцы групавых турніраў з дзевяці дывізіёнаў. Дата і месца яго правядзення стануць вядомымі пазней.

Фота Святланы Кур’янчык



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *