На шашы «Мінск-Магілёў» ля Смілавічаў загінуў непаўналетні

Актуальное Происшествия

9 кастрычніка каля 19 гадзін 50 хвілін на 35-м кіламетры аўтатадарогі “Мінск – Магілёў” ля гарадскога пасёлка Смілавічы мінчанін, 1978 года нараджэння, кіруючы аўтамашынай “Вольва”, здзейсніў наезд на 12-гадовага мясцовага жыхара, які знаходзіўся на нерэгулюемым пешаходным пераходзе з веласіпедам.


Ад атрыманых траўмаў хлопчык загінуў на месцы здарэння. Ехаў ён на веласіпедзе, ці ішоў, высвятляюць следчыя органы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *