Чэрвеньскі лясгас запрашае далучыцца да акцыі “Чысты лес”

Актуальное Экология

17 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя «Чысты лес». Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем ляснога фонду, папулярызаваць беражлівае стаўленне да аднаго з галоўных прыродных багаццяў дзяржавы – лесу.

Як распавяла «Раённаму весніку» намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, на працягу дня ў нашым раёне добраахвотнікі будуць не толькі прыбіраць лес ад смецця і захламленасці, але і добраўпарадкоўваць месцы адпачынку, садзіць і дапаўняць лясныя культуры.

Кожны, хто жадае далучыцца да акцыі, можа звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва. Там усіх памочнікаў забяспечаць інвентаром, арганізуюць вываз смецця. Найбольш актыўныя удзельнікі мерапрыемства атрымаюць сувеніры. Для гэтага неабходна размясціць фота і (або) відэа , якое сведчыць пра ўдзел акцыі, у сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Twitter) з хэштэгамі # ЧыстыЛес2020 # ЧистыйЛес2020. Акрамя таго, кожнае дзіця атрымае ў падарунак ад лясгаса за ўдзел у экалагічнай кампаніі фірменную кепку з назвай акцыі.

Кантактныя тэлефоны: Казакоў Віктар Віктаравіч, галоўны ляснічы лясгаса – 8-01714-52387, 8-029-215-67-23; Чарнавец Жанна Георгіеўна, намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце – 8-01714-52115; Жаўняровіч Дзяніс Уладзіміравіч, ляснічы Чэрвеньскага лясніцтва – 801714-55306; Васілеўскі Дзмітрый Іосіфавіч, ляснічы Натальеўскага лясніцтва – 801714-22821; Клешчанка Яўген Сяргеевіч, ляснічы Горкаўскага лясніцтва – 801714-26381; Качан Мікіта Мікалаевіч, ляснічы Іванаўскага лясніцтва – 801714-50332; Касцяневіч Дзмітрый Анатольевіч, ляснічы Хутарскага лясніцтва – 8-01714-50992; Гоман Юрый Анатольевіч, ляснічы Раваніцкага лясніцтва – 8-01714-39712; Жыгімонт Уладзімір Пятровіч, ляснічы Грабёнскага лясніцтва –  8-01714-50589; Варэнік Міхаіл Іванавіч, ляснічы Валмянскага лясніцтва – 801714-35346; Корзун Аляксандр Вікенцьевіч, ляснічы Грабянецкага доследна-вытворчага лясніцтва – 8-01714-26865. Сайт лясгаса: www.chervenleshoz.by .

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *