На Чэрвеньшчыне ўбралі амаль палову кукурузных палеткаў на сілас і зялёны корм

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама на 13 кастрычніка, гэты від работ выкананы ў сельгаспрадпрыемствах на 3 тысячах 903 гектарах, што складае 49 працэнтаў ад плана. Назапашана  больш за 88 тысяч тон кукурузнага сіласу. Гэта 68,3 працэнта ад неабходнага.

Найлепшую забяспечанасць сіласам з кукурузы маюць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Чэрвеньскі райаграсервіс”. Тут ужо назапасілі яго больш за 90  працэнтаў ад неабходнай колькасці.

Палову планавых плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм убралі ў ААТ «10 з’езд Саветаў». Гэтымі днямі кормаўборачны атрад  шчыруе тут ў полі дацямна.

– Надвор’е не радуе, – уздыхае галоўны аграном ААТ “10 з’езд Саветаў” Наталля Лепеш. – Ідуць дажджы, а ў нас – шмат кукурузы на нізінных палетках. Вось і спяшаемся ў першую чаргу ўбраць іх, бо потым па пераўвільготненай глебе тэхніка зусім не пойдзе. Ужо зараз даводзіцца на адвозцы масы ад кормаўборачных комплексаў адмовіцца ад цяжкіх “МАЗаў”, а выкарыстоўваць больш лёгкія трактары.


На сёння мы ўжо нарыхтавалі з кукурузы больш за восем тысяч тон сіласу. Але гэта – толькі 60 працэнтаў  неабходнага аб’ёму. Так што наперадзе яшчэ шмат працы.


Паводле слоў Наталлі Лепеш, асаблівай увішнасцю вызначаюцца на корманарыхтоўцы браты-двайняты Арцём і Артур Юшко. Артур з ранку да змяркання – за штурвалам кормаўборачнага комплексу, а Арцём – побач, адводзіць кукурузную масу на трактары з прычэпам у сіласную траншэю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *