Адбыўся першы вясновы Чэрвенскі кірмаш

Общество

Гандаль ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы “Победы” разгарнулі эксперыментальная база “Натальеўск”, рыбгас “Волма”, Чэрвенскі лясгас, установа дадатковай адукацыі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня і аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Чэрвенскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Жадаючыя мелі магчымасць набыць некалькі гатункаў бульбы для пасадкі, свежага і вэнджанага карпа, рыбны фарш. Шматлікія хваёвыя і ліставыя расліны, кусты, кветкавыя расліны для азелянення падворкаў зацікавілі пакупнікоў, дарэчы і час для іх пасадкі зараз прыдатны.

Работнікі Цэнтра творчасці і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў прапаноўвалі разнастайныя сувеніры.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *