Старшыня Чэрвеньскай раённай выбарчай камісіі Віталь ТРУШ: «Датэрміновае галасаванне праходзіць без парушэнняў»

— Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання арганізавана на Чэрвеньшчыне з 13 да 17 лютага на 29 выбарчых участках. Яны працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Жыхары раёна актыўна карыстаюцца магчымасцю выканаць свой грамадзянскі абавязак датэрмінова. Прагназуецца, што ў датэрміновым галасаванні возьмуць удзел каля 30-40 […]

Продолжить чтение

На участок — дружно, в ряд: голосуй, военкомат!

Чётко, точно, слаженно, дисциплинированно, вовремя – как работают в военкомате, так и голосовать его сотрудники прибыли на избирательный участок дружной красивой компанией: бравые офицеры и прекрасные дамы гражданских специальностей. Каждый сделал свой выбор, надеясь на хорошее будущее, строить которое должны помочь депутаты, решая насущные социальные вопросы. Фото Натальи КОРОЛЬКЕВИЧ

Продолжить чтение

Назіральнікі ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы

Раіса Мікалаеўна Целяціцкая – назіральнік ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Маякоўскім выбарчым участку №2, які размешчаны ў г.Чэрвені ў будынку сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава. Свае правы і абавязкі ведае добра, таму назіральнікам вылучаецца не ўпершыню. — Галоўная мая задача, — лічыць яна, — забяспечыць захаванне […]

Продолжить чтение

Ветэран выканаў свой грамадзянскі абавязак

На Мінскім выбарчым участку №1 датэрмінова прагаласаваў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені Мікалай Аляксандравіч Лашук. Ён заўсёды прымае актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях нашай краіны рознага ўзроўню. Лічыць гэта ганаровым абавязкам кожнага грамадзяніна. Акрамя гэтага, дзень выбараў – заўсёды святочны ад сустрэч з землякамі, прыемных […]

Продолжить чтение

Дэпутат — гэта чалавек мясцовы, аўтарытэтны, актыўны

Такое меркаванне выказала ў размове з карэспандэнтам раённай газеты старшыня Смілавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Валянціна Півавар, якая і сама чатыры тэрміны выконвае гэтую пачэсную місію. Каму, як не дэпутату мясцовага Савета, найбольш блізкія праблемы і клопаты насельніцтва? Хто першы можа пачуць і зразумець чалавека, дапамагчы выбрацца са складанай сітуацыі? Канешне, гэта дэпутат, які жыве побач. […]

Продолжить чтение

Шматдзетная сям’я Зубкоўскіх прагаласавала датэрмінова

Сабрацца менавіта ў дзень выбараў у сям’і няма магчымасці: старэйшая дачка Ангеліна, якая скончыла медвучылішча, якраз будзе на дзяжурстве. А галасуе дзяўчына ўпершыню. Хочацца, каб у гэты ўрачысты дзень усе родныя былі побач. У сям’і Зубкоўскіх — Таццяны Віктараўны  і Аляксандра Уладзіміравіча — пяцёра дзяцей. Другой дачушцы Анечцы – пятнаццаць гадоў, вучыцца ў Чэрвеньскай сярэдняй […]

Продолжить чтение

«Насустрач выбарам»

– аўтапрабег пад такой назвай быў арганізаваны сёння ў Чэрвені з мэтай дадатковага прыцягнення ўвагі мясцовых жыхароў да кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Удзел у ім узялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, прадпрымальнікі. Калона з 20 аўтамашын з інфармацыйнымі плакатамі, дзяржаўнымі сцягамі, сцягамі Чэрвеня і грамадскіх арганізацый праехала па вуліцах […]

Продолжить чтение

Ён ведае, чаго каштуе мір

Надзвычай насычаным выдаўся гэты чацвер для старшыні Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктара Казачонка (на здымку). З раніцы ён браў удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а потым скіраваўся на Астраўскі выбарчы ўчастак №19, каб датэрмінова прагаласаваць на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Як чалавек, што прайшоў […]

Продолжить чтение

У чацвер на Чэрвеньшчыне прайшлі мерапрыемствы з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Пачаліся яны з наведвання магіл нашых землякоў, якія загінулі ў Афганістане, і іх сем’яў. Затым адбылося ўскладанне кветак да памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, што ўстаноўлены ў Чэрвені. Апоўдні на ўрачыстасць, якая адбылася ў актавай зале Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі сабраліся ветэраны працы, група кандыдатаў у дэпутаты Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць […]

Продолжить чтение