– аўтапрабег пад такой назвай быў арганізаваны сёння ў Чэрвені з мэтай дадатковага прыцягнення ўвагі мясцовых жыхароў да кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання.
Удзел у ім узялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, прадпрымальнікі.
Калона з 20 аўтамашын з інфармацыйнымі плакатамі, дзяржаўнымі сцягамі, сцягамі Чэрвеня і грамадскіх арганізацый праехала па вуліцах горада, на якіх размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі.
Сярод тых, хто падтрымаў ідэю аўтапрабега, — індывідуальны прадпрымальнік Тарас ВЯСНЯНКА. Сваю актыўную пазіцыю як выбаршчыка тлумачыць проста:
— Я для сябе даўно вызначыў: каб потым не шкадаваць, што выбралі не таго дэпутата, трэба ўдзельнічаць у галасаванні. Ад таго, што твой голас паўплываў на тое, хто стане народным выбраннікам, узнікае пачуццё спрычынення да выбара.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара