Ветэран выканаў свой грамадзянскі абавязак

Общество

На Мінскім выбарчым участку №1 датэрмінова прагаласаваў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені Мікалай Аляксандравіч Лашук. Ён заўсёды прымае актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях нашай краіны рознага ўзроўню. Лічыць гэта ганаровым абавязкам кожнага грамадзяніна. Акрамя гэтага, дзень выбараў – заўсёды святочны ад сустрэч з землякамі, прыемных усмешак, добразычлівых размоў.
— Адчуваеш сябе значнай часцінкай роднай дзяржавы, атрымаўшы бюлетэні для галасавання, — кажа Мікалай Аляксандравіч, — ад цябе залежыць будучае краіны. Калі чалавек па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, калі яму неабыякавы яе лёс, ён прыйдзе на выбарчы ўчастак і выкажа сваё меркаванне. Хацелася б запытаць у тых, хто выкрэсліць усіх кандыдатаў: а што прапануеце вы асабіста?
Па стану здароўя Мікалай Аляксандравіч накіроўваецца ў бліжэйшыя дні на лячэнне ў ваенны шпіталь, таму галасуе датэрмінова.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *