Шматдзетная сям’я Зубкоўскіх прагаласавала датэрмінова

Общество

Сабрацца менавіта ў дзень выбараў у сям’і няма магчымасці: старэйшая дачка Ангеліна, якая скончыла медвучылішча, якраз будзе на дзяжурстве. А галасуе дзяўчына ўпершыню. Хочацца, каб у гэты ўрачысты дзень усе родныя былі побач.

Член выбарчай камісіі Наталля Сычова ўручае Ангеліне Зубкоўскай сувенір

У сям’і Зубкоўскіх — Таццяны Віктараўны  і Аляксандра Уладзіміравіча — пяцёра дзяцей. Другой дачушцы Анечцы – пятнаццаць гадоў, вучыцца ў Чэрвеньскай сярэдняй школе №4. Ілоне – дзевяць гадоў. Яна — у чацвёртым класе класе. Аксана пайшла ў трэці. Самы малодшы ў сям’і – Мікітка. Яму чатыры гады.

Тацццяну Віктараўну два гады таму ўзнагародзілі ордэнам Маці.

— Сям’я наша дружная, — гаворыць Таццяна Віктараўна, — дачушкі дапамагюць мне па гаспадарцы, дача ў нас ёсць. Там трускалкі вырошчваем, агародніну. І прапалываем разам, і паліваем, і ўраджай збіраем, і адпачываем.  У ягады любім ездзіць, у грыбы. Вось і на выбары прыйшлі разам. (Толькі, на жаль, тата працуе).

Ангеліне, як упершыню галасуючай, члены камісіі ўручылі невялічкі сувенір.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *