Назіральнікі ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы

Общество

Раіса Мікалаеўна Целяціцкая – назіральнік ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на Маякоўскім выбарчым участку №2, які размешчаны ў г.Чэрвені ў будынку сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава. Свае правы і абавязкі ведае добра, таму назіральнікам вылучаецца не ўпершыню.

Члены выбарчай камісіі: Наталля Семяновіч, Ірына Русіновіч, старшыня камісіі Людміла Качан, назіральнік Раіса Целяціцкая.

— Галоўная мая задача, — лічыць яна, — забяспечыць захаванне нацыянальнага заканадаўства пры правядзенні выбараў, сачыць, каб на выбарчым участку панавала атмасфера бесканфліктнасці, добразычлівасці, максімальнай камфортнасці для выбаршчыкаў, пакідаючы за сабой неабходную прынцыповасць.

Раіса Мікалаеўна прысутнічала на ўчастку ў першы дзень датэрміновага галасавання пры апячатванні ўрны. Яна адзначыла, што гэтая працэдура праведзена дакладна, згодна заканадаўства. Галасаванне праходзіць спакойна, кожны выбаршчык галасуе асабіста, бюлетэні выдаюцца пры прад’яўленні пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць яго асобу.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *