У чацвер на Чэрвеньшчыне прайшлі мерапрыемствы з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Общество

Пачаліся яны з наведвання магіл нашых землякоў, якія загінулі ў Афганістане, і іх сем’яў. Затым адбылося ўскладанне кветак да памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, што ўстаноўлены ў Чэрвені.

Апоўдні на ўрачыстасць, якая адбылася ў актавай зале Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі сабраліся ветэраны працы, група кандыдатаў у дэпутаты Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Перад прысутнымі выступілі старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка, ветэран працы, дзеючы дэпутат раённага Савета дэпутатаў і кандыдат у дэпутаты гэтага выбарнага органа на чарговы тэрмін Анатоль Кулік. Канцэртныя нумары ўдзельнікам урачыстасці падаравалі самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна, а таксама аўтар і выканаўца песень Андрэй Брусіненка.

Падчас канцэрта

У другой палове дня воіны-інтэрнацыяналісты правялі Урокі мужнасці ў навучальных установах раёна.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак, старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена Гамеза, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марына Патапенка, былы камандзір роты, у якой служыў загінуўшы ў Афганістане воін-інтэрнацыяналіст Сяргей Грыбко з вёскі Дубнікі, Сяргей Аніська і муж сястры Сяргея Грыбко, воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Молчан падчас наведвання магілы на могілках вёскі Язоўкі


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *