Фельчар Святлана Леанідаўна Дзянько

Люди и судьбы

— Гэта мой самы першы і самы надзейны памочнік. Вопытны медык, прафесіянал, —  зазначае  загадчыца Раваніцкай участковай бальніцы Наталля Андрэеўна Жэкава. І ў далейшай размове працягвае з гонарам распавядаць пра адметныя якасці фельчара Дзянько.

Святлана Леанідаўна на Чэрвеньшчыну прыехала з Барысава. Тут выйшла замуж. Разам з мужам выхоўваюць траіх дзяцей. Старэйшая дачка ўжо вучыцца ў інстытуце, малодшая  ходзіць у школу, а сыну ўсяго пяць гадоў. Хатніх клопатаў у вёсцы шмат. Спраўляцца з імі дапамагаюць родныя.

Працавітая і шчырая, Святлана Леанідаўна аддана служыць вяскоўцам, імкнецца набываць новыя веды, авалодаць усім, што можа спатрэбіцца медыку ў рабоце і жыцці.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *