Галкіпер чэрвенскага “Коласа-Дарожніка” Аляксандр Антонаў згуляе за юнацкую зборную Беларусі па міні-футболу ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы

Сёння ў расійскім горадзе Шчолкава стартуе кваліфікацыйны адборачны турнір да юнацкага чэмпіянату Еўропы-2019. У 6-й групе згуляюць зборныя Беларусі, Расіі, Чэхіі і Грэцыі.

Продолжить чтение

У ААТ “10 з’езд Саветаў” першымі на Чэрвеншчыне пачалі яравую сяўбу

Адкрытае акцыянернае таварыства “10 з’езд Саветаў”, як і належыць гаспадарцы, што знаходзіцца ў паўднёвай частцы раёна, звычайна раней за іншых пачынае веснавыя палявыя работы. Сёлетні год – не выключэнне: у мінулую суботу тут пасеялі першыя на Чэрвеншчыне гектары яравых зерневых культур. Трактар “МТЗ-1221” з новай сеялкай “СПУ-6”, якую сельгаспрадпрыемства набыло на ўмовах лізінгу, вывеў на […]

Продолжить чтение

Фіялетавыя цюльпаны: вясна натхніла чэрвенскую мастачку Алёну Марцьянаву на новыя творы

“Фіялетавыя цюльпаны”, “Памідоры чэры”, “Салодкія перцы” – гэта новыя карціны, якія стварыла мастачка з Чэрвеня Алёна Марцьянава сёлета ў сакавіку. Усе яны выкананы пастэллю.

Продолжить чтение

Клінок мог згарэць: сёння полымя ахапіла сухую траву на плошчы каля 3 гектараў у цэнтры вёскі

Пра гэта паведаміла “Раённаму весніку” інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС Юлія Максіменя. Сігнал аб узгаранні паступіў ратавальнікам а палове дванаццатай гадзіны раніцы. На яго ліквідацыі працавалі два пажарныя разлікі.

Продолжить чтение

«Магутны Божа», «Чэрвенскія зоры» і іншае: у чэрвенскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа сёння адбыўся нядзельны канцэрт (відэаагляд)

Народная інструментальная капэла “Ігуменскія крыніцы” і народны вакальны ансамбль “Рэха” Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў выканалі  духоўную музыку, творы Станіслава Манюшкі, Міколы Равенскага, Алеся Рашчынскага, Кіма Цесакова, Уладзіміра Карызны.

Продолжить чтение

Каманда Мінскага раёна выйграла абласны фінал спаборніцтваў па міні-футболу ў Чэрвені

У спартыўным комплексе “Ігумен”  Чэрвенскай СДЮШАР сёння завяршыліся фінальныя спаборніцтвы па міні-футболу ў праграме спартакіяды школьнікаў Мінскай вобласці сярод спартсменаў 2006-2007 гадоў нараджэння. На працягу двух дзён барацьбу за першынство ў гульнях па кругавой сістэме вялі мацнейшыя футбольныя дружыны па выніках шасці занальных турніраў – каманды Лагойскага, Мінскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Салігорскага і Маладзечанскага раёнаў.

Продолжить чтение

Вопросы общественной безопасности и гибели людей от внешних причин обсудили на заседании Червенского райисполкома

Сегодня на заседании Червенского райисполкома под председательством Виталия Козлова на повестку дня вынесли две темы – реализация требований Директивы №1 «О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины» и состояние работы по предупреждению гибели людей от внешних причин. В обсуждении участвовали заместитель государственного секретаря Совет безопасности Беларуси Андрей Втюрин, министр по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь […]

Продолжить чтение

Аварыя ля Чэрвеня: жыхар Беразіно на “Маздзе” збіў раздзяляльны бар’ер і вылецеў з трасы

Сёння на досвітку жыхар Беразіно, рухаючы на аўтамашыне “Мазда” па шашы “Мінск-Магілёў” у бок Магілёва, паблізу моста, які злучае Чэрвень і вёску Астравы, не справіўся з кіраваннем, збіў раздзяляльны бар’ер і вылецеў у поле на супрацьлеглы бок трасы.

Продолжить чтение

У Чэрвені праходзіць абласны фінал спаборніцтваў па міні-футболу

Сёння ў спартыўным комплексе “Ігумен” стартавалі фінальныя спаборніцтвы па міні-футболу ў праграме спартакіяды школьнікаў Мінскай вобласці сярод спартсменаў 2006-2007 гадоў нараджэння.

Продолжить чтение