З 17 да 20 мая Дзяржаўтаінспекцыя ладзіць на Чэрвеньшчыне прафілактычную акцыю “Хуткасць”

Актуальное

Яе мэта — папярэдзіць гібель людзей у аўтааварыях. Падчас акцыі арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з прымяненнем схаванага кантролю.

Аналіз аварыйнасці на дарогах раёна сведчыць аб тым, што нярэдка дарожна-транспартныя здарэнні  здзяйсняюцца з-за перавышэння або няправільнага выбару вадзіцелямі хуткасці руху. Па гэтай прычыне сёлета на Чэрвеньшчыне здзейснена 5 здарэнняў (71 працэнт ад агульнай колькасці), у якіх 7 чалавек атрымалі раненні.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць абачлівымі і дысцыплінаванымі на дарозе і нагадвае, што перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху караецца штрафам у памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь (у залежнасці ад велічыні перавышэння), За паўторнае на працягу года падобнае парушэнне штраф складае ад 5 да 15 базавых велічынь. Таксама парушальнік можа быць пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да аднаго года.

Алег ХАЙКО, выконваючы абавязкі старшага інспектара дарожна-патрульнай службы ДАІ Чэрвеньскага РАУС  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *