Мікалай Лойка сустрэўся з калектывам раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

Актуальное Общество

Старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка ў рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся ў чацвер з калектывам раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Ён, у прыватнасці, распавёў пра выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў студзені-сакавіку, зазначыўшы, што за першы квартал выкананы і перавыкананы заданні па экспарту тавараў і паслуг без уліку арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання, аб’ёму будаўніча-мантажных работ у супраўнальных цэнах, вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі,  рознічнаму гандлёваму тавараабароту.

Таксама на сустрэчы былі абмеркаваны ключавыя аспекты сёлетняга Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і  Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь і асноўныя палажэнні Дэкрэта №3 “Аб дадатковы мерах па барацьбе з карупцыяй”. Мікалай Лойка праінфармаваў прысутных пра рэспубліканскую акцыю “Беларусь памятае! Міншчына ганарыцца!”, мэта  якой – аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны, што ўнеслі неацэнны ўклад у агульную Перамогу, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, успомніць сваіх продкаў-герояў.

Падчас гутаркі закраналіся пытанні добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў і асобных аб’ектаў, якасці дарог. Мікалай Лойка звярнуў асаблівую ўвагу работнікаў санэпідслужбы на неабходнасць пастаяннага кантролю за санітарным станам аўтамабільных дарог міжнароднага і рэспубліканскага значэння, аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу ў пярэдадзень ІІ Еўрапейскіх гульняў.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *