Сабрацца менавіта ў дзень выбараў у сям’і няма магчымасці: старэйшая дачка Ангеліна, якая скончыла медвучылішча, якраз будзе на дзяжурстве. А галасуе дзяўчына ўпершыню. Хочацца, каб у гэты ўрачысты дзень усе родныя былі побач.
У сям’і Зубкоўскіх — Таццяны Віктараўны і Аляксандра Уладзіміравіча — пяцёра дзяцей. Другой дачушцы Анечцы – пятнаццаць гадоў, вучыцца ў Чэрвеньскай сярэдняй школе №4. Ілоне – дзевяць гадоў. Яна — у чацвёртым класе класе. Аксана пайшла ў трэці. Самы малодшы ў сям’і – Мікітка. Яму чатыры гады.
Тацццяну Віктараўну два гады таму ўзнагародзілі ордэнам Маці.
— Сям’я наша дружная, — гаворыць Таццяна Віктараўна, — дачушкі дапамагюць мне па гаспадарцы, дача ў нас ёсць. Там трускалкі вырошчваем, агародніну. І прапалываем разам, і паліваем, і ўраджай збіраем, і адпачываем. У ягады любім ездзіць, у грыбы. Вось і на выбары прыйшлі разам. (Толькі, на жаль, тата працуе).
Ангеліне, як упершыню галасуючай, члены камісіі ўручылі невялічкі сувенір.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара