У рэспубліцы

Общество

Гранічныя адпускныя цэны на хлеб аржаны, аржана-пшанічны і няздобныя булачныя вырабы ў сакавіку і красавіку 2011 года павышаюцца на 1,7-5 працэнтаў у месяц. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі нумар 31 ад 11 сакавіка 2011 года. Гранічныя адпускныя цэны на найбольш масавыя аржаныя і аржана-пшанічныя гатункі хлеба заварныя з выкарыстаннем дадатковага гатунку айчыннага паходжання захаваны на дзеючым узроўні.

***

  

 

Тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі паяздамі ў Беларусі павялічаны на 13,6 працэнта, або з Br440 да Br500 за адну зону і з Br44 да Br50 за кіламетр праезду. Стрымліванне тарыфаў на перавозкі пасажыраў прыгараднымі паяздамі на працягу больш як чатырох гадоў ва ўмовах росту затрат прывяло да таго, што ўзровень акупнасці тарыфамі затрат на перавозкі знізіўся да 20,4 працэнта.

***

З 1 красавіка 2011 года адмяняецца 30-дзённае рэзерваванне сродкаў у беларускіх рублях на куплю замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Такім чынам, з 1 красавіка рэзерваванне банкамі сродкаў на куплю валюты будзе ажыццяўляцца ў ранейшым рэжыме.

***

 

 

У ВНУ Міністэрства адукацыі Беларусі набор студэнтаў у 2011 годзе змяншаць не плануецца. Пры гэтым адбудзецца карэкціроўка набору на асобныя спецыяльнасці: кантрольныя лічбы прыёму будуць пераразмеркаваны ў бок павелічэння прыёму на спецыяльнасці тэхнічнага, тэхніка-тэхналагічнага профіляў, энергетыкі, будаўніцтва, а таксама на спецыяльнасці, звязаныя з ІТ-тэхналогіямі. Скарачэння набору на дзённую форму навучання ў ВНУ Мінадукацыі, Мінспорту і турызму, Мінкультуры, Мінсельгасхарча не адбудзецца. А вось прыём у ВНУ Мінабароны, МУС, Міністэрства аховы здароўя на навучанне за кошт сродкаў бюджэту зменшыцца.

Паводле матэрыялаў БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *