Футбол: фінальны матч «Колас» (Чэрвень) — «Клецк» пройдзе без гледачоў і пры халодным надвор’і

Актуальное Спорт

28 лістапада на стадыёне «Азёрны» ў Смалявічах адбудзецца фінальны матч чэмпіянату Мінскай вобласці па футболу паміж чэрвеньскім «Коласа» і камандай «Клецк». Гульня пачнецца ў 14 гадзін.

З-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі сустрэча, паводле рашэння абласной Федэрацыі футбола, пройдзе без гледачоў. Хаця наўрад ці хто забароніць назіраць за гульнёй з-за агароджы стадыёна.

Не дужа радасны  і прагноз надвор’я на дзень матча: днём у Смалявічх будзе каля нуля градусаў, магчымы снег. 

За апошнія дзесяць гадоў «Колас» і «Клецк» сустракаліся паміж сабой у трох чэмпіянатах вобласці (2012, 2013, 2019  гады). Адметна, што каманды перамагалі адна адну ў хатніх гульнях і прайгравалі ў гасцях. Баланс сустрэч — па тры перамогі і ніводнай нічыёй. А вось розніца забітых -прапушчаных мячоў у вочных паядынках — на карысць «Клецка»: 17-13, дзякуючы таму, што ў 2013 годзе кляччане разграмілі чэрвеньцаў на сваім полі з лікам 8:2.

Калі ж узгадаць дасягненні каманд-саперніц за апошнія 10 гадоў, то «Колас» мае тытул чэмпіёна вобласці- 2015. Акрамя таго чэрвеньцы двойчы, у 2014 і 2017 гадах, былі фіналістамі Кубка Міншчыны.

«Клецк» дасягненнямі на абласной арэне пахваліцца не можа. Затое сапернікі «Коласа»па сёлетняму фіналу ў 2016 годзе заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *