У Івацэвічы ці ў Шклоў: сапернік чэрвеньскага “Коласа” ў паўфінале Кубка рэгіёнаў Беларусі па футболу вызначыцца 13 кастрычніка

Актуальное Спорт

Паводле лёсавання, “Колас” патрапіў у паўфінале на пераможцу пары “Спартак” (Шклоў) – “Івацэвічы-СДЮШАР».

Першы матч гэтыя каманды згулялі ў Івацэвічах. Гаспадары поля перамаглі з лікам 3:2. Сустрэча ў адказ адбудзецца ў Шклове 13 кастрычніка.

“Колас” правядзе першы паўфінал у гасцях. Такім чынам, у чацвер стане вядомым, куды давядзецца скіравацца чэрвеньцам бліжэйшымі выхаднымі – у Івацэвічы ці ў Шклоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *