Далучаем дзяцей да здаровага ладу жыцця

Актуальное Молодежная политика

Сёлетняя зіма, з яе глыбокім і пульхным снегам, камфортным марозам, дае прыемную магчымасць фізічна ўмацаваць здароўе, навучыцца альбо ўдасканаліць навыкі хадзьбы на лыжах, катанні на каньках.

 

У нашай школе ўсё спрыяе якаснаму правядзенню спартыўных мерапрыемстваў, адбору навучэнцаў для ўдзелу ў рэгіянальных зімніх спаборніцтвах. Прыемна адзначыць, што каманда лыжнікаў школы ўдала выступіла на спаборніцтвах “Снежны снайпер”, а Юлія Пратасенка і Карына Шапавалава прымуць удзел у абласных спаборніцтвах. Дарэчы, разам з Карынай выступіць яе малодшая сястра Елізавета.

Умацаванню здароўя навучэнцаў дапамагаюць і спланаваныя спартыўныя мерапрыемствы ў шосты школьны дзень: гульні, экалагічныя паходы, “Снежны серпанцін”, “Дзень снегу”, валейбол, спартландыі, у якіх часта ўдзельнічаюць бацькі навучэнцаў.

Дзякуючы адміністрацыі, класным кіраўнікам, настаўніку фізічнай культуры А.С. Няхаю праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнню дзяцей да спартыўнага жыцця рэспублікі, умацаванню іх фізічнага здароўя, разуменню ролі спорту ў захаванні дэмаграфічнай бяспекі краіны.

Валерый Захараў,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хутарскай сярэдняй школы-дзіцячага сада



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *