Дзень нараджэння адзначыў разам з сябрамі

Люди и судьбы

Адзначыў наведвальнік аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Чэрвеньскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва інвалід па зроку Леанід Васілеўскі з вёскі Гудавічы.

Разам з сястрой Вольгай іх прывозяць у аддзяленне на машыне. Яны задаволены – тут працуюць гурткі, можна з цікавасцю правесці час, чымсьці заняцца, пагутарыць з сябрамі, паслухаць музыку, паспяваць. Работнік аддзялення Міхаіл Іванавіч Няхай развучвае з наведвальнікамі песні, ладзіць святы і, канешне, да дня нараджэння Леаніда таксама падрыхтаваліся. Усе разам спявалі “Каравай” і танчылі пад яго. А Леанід, у сваю чаргу, накрыў салодкі стол: усе з задавальненнем ласаваліся духмянай дыняй, бананамі, цукеркамі і іншымі прысмакамі.

Інваліднсць па зроку ў брата і сястры з нараджэння, прычым самая цяжкая група. Разам яны скончылі Шклоўскую спецыялізаваную школу-інтэрнат, умеюць чытаць па сістэме Брайля. Быў час – працавалі надомнікамі ў філіяле прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Светлапрыбор” грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”, рабілі дэталі да электрычных разетак. Не надта разнастайны зараз занятак у маладых людзей. Але ж яны не сумуюць. Слухаюць азвучаную літаратуру, гукавы часопіс “Таварыш”, які прыходзіць з Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”. Па нядзелях яны наведваюць прыход храма абраза Божай Маці “Всех Скорбящих радость”.

У Леаніда шчаслівы дзень – сваё асабістае свята ён сустрэў у асяроддзі сяброў.

З днём нараджэння цябе, Леанід! Здароўя табе, дабрабыту і больш нагод для радасці.

Алена ПЛЯШКЕВІЧ, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”.
Фота Таццяны Марцьянавай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *