Сёння — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Общество

76 гадоў аддзяляюць нас ад яе пачатку. Вайна стала суровым выпрабаваннем для ўсяго шматнацыянальнага савецкага народа.

Для большасці з нас Вялікая Айчынная вайна — гэта гісторыя, і толькі для нямногіх яна застаецца далёкім і цяжкім успамінам. З кожным годам людзей, якія перажылі вайну, застаецца ўсё менш і менш, і наш абавязак — паспець зрабіць усё, каб максімальна захаваць іх успаміны аб тым жудасным часе. Гэта трэба нам і нашым дзецям. Мы глыбока шануем і паважаем гэтых людзей і робім усё, каб нашы нашчадкі змаглі правільна ацаніць іх жыццё, іх непрымірымасць да ворагаў, стойкасць і мужнасць. Яны ахвяравалі многім: дзяцінствам, юнацтвам, маладосцю, здароўем і любоўю. Але, нягледзячы на ўсё, засталіся людзьмі, выстаялі, абаранілі сваю Радзіму, адрадзілі гарады і вёскі, нарадзілі дзяцей і захавалі нацыю.
У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара — памяць пра іх будзе жыць вечна. Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінуўшых у баях, смутак аб мільёнах бязвінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *