Прафесійнае свята адзначылі бібліятэкары

Общество

Ладзілі яго ў дзіцячай бібліятэцы, куды былі запрошаны чытачы і бібліятэкары раёна. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама: начальнік Лідзія Шчацінка і галоўны спецыяліст Марына Патапенка.

99Да свайго прафесійнага свята супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі прысмакі і цікавую культурную праграму для ўсіх наведвальнікаў. Можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, паспрабаваць карысную для здароўя гарбату і паваражыць на кнігах.
Падчас святочнага канцэрта бібліятэкары чыталі вершы чэрвеньских паэтаў, настаўнік Валерый Захараў — свае лірычныя радкі. Людміла і Анатоль Турбал выканалі песні пад баян. Адметным момантам стаў і мастацкі конкурс на веданне літаратурных персанажаў, у якім з задавальненнем паўдзельнічалі ўсе жадаючыя.
Таццяна МАЛАХОЎСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *