Байцы клуба «Светогоръ» вызначыліся ў Полацку

Спорт

Байцы клуба "Светогоръ" Дзмітрый Трапашка, Вячаслаў Лаўрыновіч і Вольга Жураўская з трэнерам Яўгенам Дабратворскім (другі злева) пасля ўзнагароджання
Байцы клуба «Светогоръ» Дзмітрый Трапашка, Вячаслаў Лаўрыновіч і Вольга Жураўская з трэнерам Яўгенам Дабратворскім (другі злева) пасля ўзнагароджання

Сюды на традыцыйны Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу з’ехаліся больш за 250 спартсменаў з усіх куткоў нашай краіны. Чэрвень паспяхова прадставілі на ім тры байцы клуба «Светогоръ».
Як распавяла «Раённаму весніку» ўдзельніца спаборніцтваў Вольга Жураўская, Кубак і залаты медаль выйграў кандыдат у майстры спорту Вячаслаў Лаўрыновіч. Ён правёў тры баі. Першы скончыў датэрмінова па прычыне відавочнай перавагі, у другім двойчы адправіў саперніка ў накдаўн, а затым у цяжкай барацьбе атрымаў перамогу ў фінальным паядынку, які праводзіўся ў рамках гала-шоу ў мясцовым клубе «Сфера».
Кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Трапашка выйграў два баі. Але ў другім атрымаў траўму ступні, і ўрачы не дазволілі яму прадоўжыць барацьбу за першае месца. У выніку Дзіма стаў трэцім.
Сама Вольга Жураўская выйшла ў фінал спаборніцтваў, дзе сустрэлася з чэмпіёнкай свету. Для нашай спартсменкі гэта быў усяго толькі другі бой на рынгу. Вольга праявіла характар, але саступіла вопытнай саперніцы і заняла другое месца.
Зараз байцы клуба «Светогоръ» рыхтуюцца да чэмпіянату Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу.
Ігар АДАМОВІЧ . Фота прадастаўлена клубам «Светогоръ» .



7 комментариев по теме “Байцы клуба «Светогоръ» вызначыліся ў Полацку

  1. Молодцы. Сражались за победу честно и достойно.

  2. Огромное спасибо тренеру за его труд! Отдельное спасибо второму тренеру — Сергею Сераку! Без них не было бы того, что мы имеем на данный момент! Огромное спасибо коаманде за дружбу и за поддержку. Мы все как одна семья!

  3. Спасибо ребятам за результаты! Благодаря им многие города узнали, что есть такой город Червень! Ждем новых побед!)

  4. Хочу поздравить наших ребят,моих друзей,с победами в Полацке на кубке Беларуси,клуб «Светогоръ» достаточно молодой,а результаты,достаточно высокие!Это благодаря тренеру,и огромному желанию ребят!!!Поздравляю Славу,Диму,Ольгу,Вы достойно сражались,Вы хороший пример для нашего младшего покаления!!!Желаю еще побеждать и побеждать!!!Червень лучший!Светогоръ лучший!Ура!

  5. Это победа всего клуба)особая благодарность тренеру Евгению Георгиевичу и его помошнику Сераку Сергею!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *