Футбол: чэрвеньскі “Колас” выйшаў у прамежкавы раўнд Кубка рэгіёнаў УЕФА!

Актуальное Спорт

Сёння футбалісты чэрвеньскага “Коласа” правялі ў горадзе Шамахы другі матч Кубка рэгіёнаў УЕФА у групе 2 з азербайджанскім “Джабраілам”. Гульня скончылася перамогай нашай каманды з лікам 6:2.

Галы ў “Коласа” забілі Мікалай Гурыновіч (6 хвіліна), Сяргей Лізуноў (31, 61 і 77 хвіліна — з пенальці), Дзяніс Сіманчык (72 хвіліна) і Міхаіл Караткевіч (86 хвіліна).


У першым матчы “Колас” таксама адолеў “Джабраіл” – 2:1 і, такім чынам, перамог азербайджанцаў па суме двух матчаў – 8:3.
29 чэрвеня нашы футбалісты згуляюць у Шамахы з мацнейшай камандай групы 1. Гэта будзе альбо казахстанскі “Каскелен”, або грузінскі “Басіяні”.


Выхад у фінал аўтаматычна забяспечыў “Коласу” ўдзел у наступным, прамежкавым раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА.

Пераможца матча 29 чэрвеня трапіць у групу 3 да каманд Турцыі (гаспадары турніру), Партугаліі і Фінляндыі, а прайграўшы – у групу 1 да каманд Босніі і Герцагавіны (гаспадары турніру), Ізраіля і Шатландыі.

 

Матчы прамежкавага раўнду спаборніцтваў запланаваныя на сёлетнюю восень.

Ігар АДАМОВІЧ. Шамахы (Азербайджан)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *