Больш як 80 чэрвеньцаў прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу

Благоустройство

Як патрэбна даглядаць тэрыторыю свайго прысядзібнага участка, так патрэбна наводзіць парадак і ў грамадскіх месцах роднай зямлі, могілках, месцах пахавання воінаў і партызан, мемарыльных комплексах. Асабліва актуальна гэта падчас падрыхтоўкі да 70-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У чацвер добраўпарадкоўвалі тэрыторыю мемарыяльнага комплексу «Папова Града». У вайну гэтую вёску спалілі разам з бязвіннымі жыхарамі — старымі, жанчынамі, дзецьмі.

На добраўпарадкаванні працавалі работнікі Чэрвеньскага райвыканкама, раённай арганізацыі БРСМ,  раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённага аб’яднання прафсаюзаў, КУП «Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат», Чэрвеньскага райспажыўтаварыства, ДУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», ДУ «Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў», РУП «Чэрвеньская друкарня» і іншых калектываў, ветэраны працы пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета ветэранаў Івана Ладуцькі. З павагай да загінуўшых шчыравалі і навучэнцы Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя.

Работнікі лясгаса пілавалі сухое галлё, выразалі непатрэбныя зараслі кустоў. Іншыя — заграбалі смецце, мінулагодняе лісце і траву, вымяталі сцяжынкі, фарбавалі кветнік каля помніка.

Добраўпарадкаванне і падтрыманне ў чысціні тэрыторыі спаленай і неадноўленай вёскі — памяць і пашана бязвінна загінуўшым яе жыхарам.

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *