Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны. Снежань

Общество

10 снежня 1878 года ў г.Ігумен Мінскай губерні нарадзіўся Бліадуха Мікалай Фёдаравіч — беларускі геолаг, арганізатар геалагічнай службы Беларусі, акадэмік АН БССР (1928).

 

5 снежня 1886 года ў маёнтку Капланцы Ігуменскага павета нарадзіўся кампазітар Мікола Равенскі.

 

12 снежня 1904 года ў г.Ігумені нарадзілася беларуская актрыса, Заслужаная артыстка БССР (1952 г.) Лагоўская Алена Іванаўна.

 

27 снежня 1912 года ў г.Ігумен нарадзіўся Кароль Уладзімір Адамавіч, Заслужаны будаўнік БССР (1962), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, народны архітэктар СССР (1970).

 

20 снежня 1915 года ў г.Чэрвені нарадзіўся Гурэвіч Сямён Шоламавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

 

2 снежня 1934 года памёр Шатэрнік Мікалай Васільевіч, беларускі мовазнаўца, ураджэнец в.Старына Чэрвеньскага раёна, стваральнік «Краёвага слоўніка Чэрвеньшчыны».

 

Снежань 1942 года створаны атрад імя С.М.Кірава з атрадаў М.Ф.Калуцкага і А.С. Бячкова.

 

Снежань 1942 года створаны атрад імя К.Я. Варашылава.

26 снежня 1944 года памёр Шчэрба Леў Уладзіміравіч, акадэмік, ураджэнец г. Ігумен.

 

 

(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *