ЭКСКУРСІЯ… У ЧЭРВЕНЬ!

Общество

Мы — вучні 7 класа Раваніцкай сярэдняй школы. Наша вёска ад Чэрвеня далёка і наведваемся мы ў горад нячаста. Нядаўна пабывалі ў Чэрвені разам з класным кіраўніком Мікалаем Мікалаевічам Талкачовым. Атрымалася цэлая экскурсійная праграма!

Першым пунктам вандроўкі быў  краязнаўчы музей. Яшчэ па дарозе да яго мы спусціліся да берага рэчкі Ігуменкі. Яна даволі хуткая ў месцы перасячэння горада! Шуміць, бы горная! У залах музея яго загадчыца Алена ЗАБАРОНАК паведаміла аб мінулым горада. Мы даведаліся пра мінулае, неспакойныя гады войнаў, мірныя старонкі жыцця Ігуменя, зразумелі, што гісторыя ў яго старажытная і слаўная.

Мы пабывалі ля помніка загінуўшым у Вялікай Айчынай вайне і ўшанавалі іх памяць мінутай маўчання. Наведалі касцёл. Наш настаўнік расказаў нам цікавую гісторыю пра Ігуменью, выява якой выразана з дрэва каля каталіцкага храма. Таксама нам спадабаўся бюст Станіслава Манюшкі. Мы ведаем, што гэта наш зямляк-кампазітар. Мы не прамінулі знайсці ў Чэрвені дом, дзе жыла маці Максіма Багдановіча.

Потым мы накіраваліся ў праваслаўную царкву. Нас здзівіла, што яна такая вялікая. А якая прыгожая! Мы запалілі там свечкі.

Пасля мы пайцшлі пешшу ажно ў другі канец горада, да будынка міліцыі. Нам дазволілі пабываць на ўсіх паверхах, расказалі пра ветэранаў РАУС і спартсменах-міліцыянерах. Прыемна было пазнаць на адным з фотаздымкаў знаёмага чалавека — нашага ўчастковага міліцыянера Паўла Аляксеевіча Шынкевіча!

Мы даведаліся аб буднях праваахоўнікаў, іх няпростай працы. У актавай зале нам дазволілі колькі жадаем фатаграфавацца з сапраўднай зброяй, незараджанай, канешне!.. Было вельмі цікава і нават крышачку страшнавата. Нам прачыталі змястоўную лекцыю аб правапарушэннях і пакаранні за іх. Кожны з нас спадзяецца, што і надалей з міліцыяй мы будзем сустракацца толькі ў час экскурсій.

Усім дзецям і падлеткам мы жадаем: не сядзіце дома, побач гэтулькі цікавага! Нават у вашай роднай, і, здаецца, такой знаёмай вёсцы!..

Вучні 7-га класа Раваніцкага  школы. Фота Мікалая ТАЛКАЧОВА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *