ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Так склалася жыццё, што мне давялося збіраць грошы на лячэнне сына Дзмітрыя. І я ў чарговы раз упэўнілася, што свет не без добрых людзей. Хачу падзякаваць усім-усім, хто адгукнуўся на чужое гора, паспачуваў нам, дапамог матэрыяльна.  Гэта — раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК (старшыня — Тамара Сакалоўская, бухгалтар — Галіна Кацько), пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі АПК, адміністрацыя і работнікі ПМК-8 (дырэктар — Аляксандр Ефіменка, бухгалтар — Святлана Кісель, якая арганізавала збор сродкаў), чэрвеньскіх філіялаў ААТ «Мінскагратранс» (дырэктар — Сяргей Слесараў, дыспетчар — Галіна Раманенка) і прыватнага ўнітарнага прадпрыемства ААТ «Святлопрыбор», прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «ВиМКО» (дырэктар — Марына Камароўская і работнікі), дырэктар прыватнага прадпрыемства «ЮриКомБел» Юрый Палякоў і бухгалтар Ірына Фёдарава, Фёдар і Галіна Шчурок, Алена Ільмоўская з чэрвеньскага філіяла «Белдзяржстраху», мае брат і нявестка Аляксандр і Валянціна Жвірбля, суседка Таццяна Казлоўская, сяброўка Марына Сіняўская, сябры — нашы і сына, знаёмыя ды іншыя неабыякавыя людзі.

Нізкі ўсім вам паклон!

Са шчырай удзячнасцю — Марыя ШУТ,

г.Чэрвень

***

З дапамогай «Раённага весніка» хачу шчыра падзякаваць добраму, шчодраму душой чалавеку — фермеру Леаніду Міхайлавічу Ладуцьку. Штогод, як толькі закажу, ён неадкладна прывозіць мне і бульбу, і капусту. Мне — 84 гады, сама я ўжо нічога не вырошчваю. Таму агародніна, дастаўленая на дом, вельмі дарэчы. Сардэчна жадаю шаноўнаму Леаніду Міхайлавічу моцнага здароўя, даўгалецця і заўсёды выдатнага ўраджаю на яго палетках.

З удзячнасцю —

Аляксандра Іванаўна МІРАНОВІЧ,

в.Хутар

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *