Сеньёр-памідор вагой 1,226 кг

Общество

Вось такі цудоўны памідор вырасціла на сваім агародзе Ганна Андросік з г.Чэрвеня. Гаспадыня даўно займаецца вырошчваннем памідораў гатунку «Бычье сердце», але кажа, што такі гігант прыемна здзівіў. Між іншым, Ганна не купляла насенне, а пасеяла сваё з мінулага году. Вельмі хвалявалася, каб памідор, набіраючы моц, застаўся на галінцы. Таму прыйшлося нават падставіць вядро. Жанчына прызнаецца, што галоўнае ў гэтай справе — любіць зямельку і працаваць з душою, не шкадаваць часу, і тады абавязкова можна ўбачыць добры вынік.

Кацярына Шумко

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *