З ЧЭРВЕНЯ — У ПІНСК. ПРАЗ СМАЛЯВІЧЫ

Общество

Дзевяць выхаванцаў Чэрвеньскай СДЮШАР узышлі на п’едэстал гонару спартакіяды Мінскай вобласці па вольнай барацьбе сярод спартсменаў 1998-99 гадоў нараджэння, якая прайшла ў Смалявічах.

Першыя месцы занялі Павел Даноўскі, Ягор Акуліч і Аляксандра Захожая, другія — Ярамей Сямко, Ксенія Патаповіч, Аляксей Клімовіч і Аляксей Казлоўскі, трэція — Ілья Пятроў, Аляксандр Ніціеўскі і Ілья Казачонак.

Па выніках спаборніцтваў іх пераможцы Павел Даноўскі, Ягор Акуліч і Аляксандра Захожая прадставяць наш раён у складзе зборнай Мінскай вобласці на рэспубліканскім першынстве, якое пройдзе 17-19 чэрвеня ў Пінску.

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *