Атрымалі дыпломы спецыялістаў

Общество

Днямі ў Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы 185 яго навучэнцаў-завочнікаў атрымалі дыпломы спецыялістаў з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй па эканоміцы і  арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, пчалярству.

Вучоба дазволіла ім  павысіць не толькі свой статус на вытворчасці, але і заробак, дабрабыт сям’і. Дырэктар установы Тамара Канстанцінаўна Сень у сваёй прамове адзначыла: “Прадстаўленыя выпускнікамі характарыстыкі з месца працы сведчаць аб вялікай карысці вучобы для кожнага выпускніка. Толькі не трэба спачываць на дасягнутым. Вы яшчэ здольна паспяхова закончыць і вышэйшую навучальную ўстанову, тым самым больш заімець магчымасцей для кар’ернага росту. У сваіх калектывах расказвайце аб станоўчым уплыве вучобы на ваша становішча. Няхай і яны прыходзяць да нас вучыцца. Ім таксама дапаможам стаць запатрабаванымі спецыялістамі”.

Старшыні дзяржаўных экзаменацыйных камісій — супрацоўнікі Беларусскага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта прафесар А.А.Зеляноўскі, дацэнт А.В.Мучынскі засяродзілі ўвагу прысутных на Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, у якім ён вызначыў рашаючую ролю сучасных адукаваных кадраў у далейшым развіцці Беларусі.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *