А ДЗЕЦІ ЎСЁ Ж ВЕРАЦЬ І ПАЗІРАЮЦЬ У ВАКНО…

Общество

Гэтую серыю фотаздымкаў я пракаменцірую сваім вершам. Можа, пазнаюць бацькі сваіх прыгожых дзетак, якія цяпер знаходзяцца ў Смілавіцкім сацыяльным прытулку. Можа, суседзі пакажуць ім фотаздымкі, прысаромяць. Можа, возьмецца хто-небудзь за розум. Хоць адзіны! А хто можа яшчэ не дакаціўся да такога сораму — пазбавіцца сваіх дзяцей — дык прызадумаецца. Дай, Божа!

Яны, як кветкі,

цягнуцца да сонца.

Як кветкі,

прагнуць света і цяпла.

І часта пазіраюць

у ваконца —

А можа мама

ўсе-такі прыйшла?

А можа нават

бацька завітае

І скажа: “Ужо гарэлку больш не п’ю,

І па начах нідзе не прападаю”…

Вайны няма. Бацькі ва ўсіх жывыя.

Адкуль жа, людзі, гэтулькі сірот?

Настаўнікі, нібыта вартавыя.

А дзеці прыязджаюць з году ў год.

Ім тут зусім няблага, у прытулку.

Ды толькі гэта — ўсё ж не дом.

І ў снах завуць-не дазавуцца маці.

Махнула птушка сіняя крылом…

Наталля Сівак, в. Заполле.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *