Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ

Общество

в.Красны Дар

 

* * *

Не сумуй, матуля,

усміхніся долі, —

Да цябе ляту я, да цябе.

Паблукаў па свеце,

па гарах і долах,

Натаміўся сэрцам у журбе.

 

Над зямлёю кружыць

белакрылы бусел,

Абдымае зорны небакрай,

Абдымае сэрца

роднай Беларусі —

Я вярнуўся, мама, сустракай!

 

Ой, як сэрца б’ецца,

плача і смяецца!

Светлыя азерцы, ясны гай.

А за гаем хата

і дымок віецца…

На вячэру, мама, запрашай!

 

Мы з табой, матуля,

не заснем да ранку:

Успаміны-згадкі — чарадой.

У вясну, у казку,

ў песню-калыханку

Паляту я, мама, за табой…

 

Над зямлёю кружыць

белакрылы бусел,

Абдымае зорны небакрай,

Абдымае сэрца

роднай Беларусі —

Я вярнуўся, мама, сустракай!

 

* * *

Белая чаромха

зацвітала

З песняй салаўінай

над ракой —

Сон-паэму сэрца

пачынала

Пра спатканне першае з табой.

 

На дваіх было нам

сорак вёснаў —

Сорак птушак

з вырайных краёў,

Што спявалі радасна-узнёсла

Пра любоў да родных берагоў.

 

Мы з табою

мроілі-ляцелі,

Быў нам сад нябесным караблём.

Белая чаромха зіхацела

Таямнічым, казачным святлом.

 

Сорак вёснаў, сорак зор світальных

Нам кружылі голаў

вышынёй.

Белая чаромха

зацвітала

З песняй салаўінай

над ракой.

 

 

алерый ЗАХАРАЎ, г.Чэрвень

 

* * *

Так прыгожы табе каляровы вянок,

Як завершанасць думкі ў фразе,

І нарцыса духмяна-ліслівы ківок,

Што схіліўся сцяблом у павазе.

 

І вясновыя дні ўперамешку

з цяплом,

З новым позіркам,

крыху нязвыклым,

Пасля бела-абрыдлівых

лютаўскіх дзён

Ён такі прыцягальны і дзіўны.

 

Гэты позірк напоўнены свежасцю зноў,

Як стракатасць вясновага поля,

Дзе на росквіт надзея прыходзіць з цяплом,

А з касьбою канчаецца доля…

 

Колькі кветак яшчэ ўпляцеш у вянок,

Ад вясновых — па рознай нагодзе.

І на кругі свае прыйдзе зноў прыгажосць…

Не. Не прыйдзе. Бо ёсць — назаўсёды.

 

 

Раіса ВЕРАЦІЛА, в.Жураўкавічы

 

* * *

Бэзу пах разліўся па двары,

Цішыня вясковая сумуе.

Мак таўкуць зудліва камары,

Песняй салаўі прастор чаруюць.

 

Заплыву ў думках напрасткі,

Дзе дзяцінства сцежкі пралягаюць,

Дзе сядзяць ля рэчкі рыбакі,

У затоках жабы баль спраўляюць.

 

Адыходзяць вёсны ад мяне:

Маладосць не вернецца ніколі.

Летуценне светлае кране

І узрушыць сэрца зноў да болю.

 

Пастаю ля веснічак адна,

Уцягну паветра на ўсе грудзі.

Закрычу: «Люблю цябе, вясна!»

Май хвалюе, чэпіць чымсьці, будзіць…

 

Гэта самы лепшы месяц — май…

Даў мне Бог на свет у ім з’явіцца.

Хочацца заўжды быць маладой

І нагодам сумным не скарыцца.

 

* * *

Я вёску люблю сваю родную, мілую,

Завуць што Заполле зусім нездарма.

Яна для мяне дарагая, адзіная,

Куточка найлепшага болей няма.

 

Калыша яе поле спела-жытнёвае,

І пояць паветра настоі садоў.

Тут ладзяцца справы звычайна-вясковыя.

Яна — мая радасць, і боль, і любоў.

 

Па вуліцы Мінскай прайду летнім вечарам

І сэрца ўзбудзіць яе прыгажосць.

Тут школа ў раёне, бадай што, найлепшая,

І я ганаруся, што ў нас яна ёсць.

 

У вёсцы жывуць людзі дбайныя, добрыя,

І сонца ў кватэры заглядвае іх.

А тых, каго хмара сустрэла Чарнобылю,

Яна прытуліла, як родных сваіх.

 

І цешаць мяне думкі лёгкія, светлыя,

І птушкаю радасць над полем ляціць.

Дыханнем яе я сягоння сагрэтая.

Ну як жа, скажыце, яе не любіць?!

 

 

 

Анатоль ДЗЕНСКЕВІЧ, г Чэрвень

 

Родная мова

Хай сагрэе мяне

беларуская мова,

Промнем сонца

да сэрца майго даляціць.

Загучыць, затрапечыцца роднае слова.

I ніколі, ніколі ўжо

не маўчыць.

Хай адыйдуць удалеч уладаў нападкі.

Не вяртаецца страх,

кроў людская, набат.

А з мінулага ўзялі б і мы, і нашчадкі.

Моц сваей Беларусі,

без сякір і гармат.

Каб гучала гаворка

ў вуснах дзіцячых,

Нібы срэбны ручай

з гор цурчыць і пяе.

Каб мацнела, жыла,

і не стала іначай,

Не пакінула больш

ні цябе, ні мяне.

 

Мроі

Хацеу стаць птушкай,

каб лятаць,

Але гавораць,

немагчыма.

Мой лёс-зямлю

не пакідаць,

Сачыць за птушкамі

вачыма.

Адчуць магутнасці вады.

То да нябесаў вал

устане,

То ўніз неведама куды.

Ды не пускаюць,

тут патрэбен,

Каб нёс свой чалавечы лёс…

Але крануць вяселку

ў небе

Чамусьці хочацца

да слёз.

 

Млечныя шляхі

Як адшукаць да зорак шлях?

Куды пакрочыць

і імкнуцца?

Якімі стаць,

каб апынуцца

У далях дзіўных і палях…

Як мы ад іх далека,

бачна,

Не дацягнуцца,

не дастаць…

А можа перастаць нам спаць,

Не ўсё ў жыцці

прымаць удзячна?

Ды адысці ад мітусні,

Хвіліну каб пабыць

сабою,

3 самім сабой,

з сваей душой.

Убачыць зорачак агні.

I паглядзець на свет,

магчыма,

Мо, па інакшаму зусім.

Каб пажадаць таго ўсім,

Што прагнеш сам,

не пройдзеш міма.

I быць з усімі, як адзін.

Каб кожны ў гэтым

меў патрэбу.

Не толькі жыў

штодзённым хлебам

Меў сэнс жыцця,

вякоў, гадзін…

I расчыняецца прастора,

Нуль — пераход

прымае нас.

Магчымасцей без ліку — мора…

Ён прыдзе, прыдзе

гэты час!

 

 

Полина ИВЧИК,

уроженка д.Межница

 

* * *

От войны мы уходим все дальше,

Ветераны совсем

постарели.

Только в мае они,

как и раньше,

Ордена и медали

надели.

 

День Победы они отмечают…

Пусть осталось совсем их немного,

Вспоминают они, вспоминают

О нелегких военных дорогах.

 

О бомбежках, атаках и смерти,

Что косили друзей без пощад,

И о ласковых письмах в конверте,

О боях, где ни шагу назад.

 

Вспоминают — и слезы, как росы,

По щекам их стекают весной.

И шумят, распустившись, березы:

— Ты — солдат, победитель, герой!

 

Мы не знали войны и не знаем,

Пусть для нас она будет в кино.

Но и мы в этот день вспоминаем

Тех, кто шел по ней очень давно.

 

 

Владимир ПАВЛОВИЧ,

д.Правда

 

* * *

Хочу, чтоб ты была всегда

В чарующем непостоянстве,

Как родниковая вода

В моем безжизненном пространстве.

 

А рядом я, как верный страж

Живой любви, ее хранитель, —

Твой господин и твой же раб,

Твой ученик и твой учитель.

 

Хочу, чтоб жизни ремесло

Через любовь постичь сумели.

И никогда не овдовели,

Храня в душе своей тепло.

 

Хочу обыденность стереть

И жизнь свою наполнить смыслом.

Сказать, что нам не умереть

Под этим звездным коромыслом.

 

Пока вращается земля,

Пока любовь живет на свете,

Мы будем вместе — ты и я,

Держась за руки, словно дети.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *