УЗДА АЧКОЎ НЕ АДДАЛА

Спорт

Колас» (Чэрвень) — «Беліта-Вітэкс» (Узда) — 0:3.

13 кастрычніка. Чэрвень. Гарадскі стадыён. Пераменная воблачнасць. 13 градусаў. 50 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Цэдрык, Аладка, Канашэвіч (Сасункевіч, 64), Мельцар, Масько, Чысты, Хасяневіч, Ліпніцкі, Свірыдовіч, Няхай.

 

Гэты матч быў для «Коласа» прынцыповым адразу па дзвюх прычынах. Па-першае, перамога над адным з лідараў чэмпіянату давала чэрвеньцам магчымасць фінішаваць у спаборніцтвах на больш высокім месцы. А, па-другое, ім трэба было браць рэванш за буйное паражэнне ў першым крузе на полі саперніка — 0:8.

Аднак надзея на паспяховы для нашых футбалістаў зыход матча пачала рушыцца яшчэ да стартавага свістка. І, як звычайна, з-за кадравых праблем. Мала таго, што не здолеў паўдзельнічаць у гульні лепшы бамбардзір «Коласа» Яўген Яблонскі, дык яшчэ і ў запасе ў нашай каманды аказаўся ўсяго адзін ігрок.

У выніку уздзенцы забяспечылі сабе камфортную галявую перавагу ўжо ў першым тайме, паразіўшы вароты «Коласа» на 10-й, 27-й і 41-й хвілінах матча. Пасля перапынку госці «скінулі абароты». Яны гулялі, шкадуючы ногі і ашчаджаючы сілы на нядзельны прапушчаны матч 15 тура з прысталічнай «Іслаччу-2». Больш не забілі, але і свае вароты захавалі ў недатыкальнасці.

Зрэшты, вінаваціць ігракоў «Коласа» быццам і няма за што. Гулялі, як маглі, змагаліся, але надта ўжо розны клас у каманд. Прыкладна, як у зборных Іспаніі і Беларусі.

Словам, гульня паказала, што «Коласу» пакуль не выпадае замахвацца на высокія месцы ў чэмпіянаце. А вось пазмагацца з суседзямі па турнірнай табліцы — цалкам па сілах.

Перадапошнюю сустрэчу спаборніцтваў чэрвеньцы правядуць у гэтую суботу на выездзе з камандай «БСЗ» (Беразіно). А фінішуюць у нядзелю, 28 кастрычніка, на сваім полі матчам з вілейскай «Віліяй».

Ігар АДАМОВІЧ.

 

Вынікі астатніх гульняў 24 тура:

«Зорка-ЖКГ» (Мар’іна Горка) — «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) — 1:0, «Нёман-Агра» (Стоўбцы) — «Клецк» — 4:2,  «Вілія» (Вілейка) — «БСЗ» (Беразіно) — 2:1, «Іслач-2» (Мінскі раён) — «Забудова-2007» (Маладзечна) — 3:4, «Старыя Дарогі» — «Жодзіна-2007» — 2:0,  «Аграсервіс» (Слуцк) — «ДЮСШ-2» — 8:0.

Прапушчаны матч 15 тура:  «Іслач-2» (Мінскі раён) — «Беліта-Вітэкс» (Узда) — 0:6.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *