Футбол: чэрвеньскі “Колас” з перамогі стартаваў у Кубку Мінскай вобласці

Актуальное Спорт

6 ліпеня “Колас” правёў на сваім полі першы матч 1/8 розыгрышу Кубка Мінскай вобласці-2022 з камандай “ДЮСШ” (Барысаў).


Нашы футбалісты адкрылі лік на 17-й хвіліне сустрэчы: палявы ігрок барысаўчан згуляў рукой, спрабуючы выбіць мяч з варот, і Аляксандр Мрынскі рэалізаваў пенальці. Ён жа вызначыўся дакладным ударам з адзінаццацімятровага на 69-й хвіліне. А пад заслону сустрэчы мяч у вароты гасцей забіў Дзяніс Трапашка – 3:0.


13 ліпеня каманды правядуць у Барысаве матч у адказ.


Варта нагадаць, што “Колас” – дзеючы ўладальнік Кубка Мінскай вобласці.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *