ШТО Ў ГІМНАЗІІ МАЁЙ?

Общество

Шмат каму з чытачоў падабаецца рубрыка «Па сакрэту ўсяму свету». У гімназіі вырашылі таксама распавесці пра свае навіны. Адбываецца ж шмат чаго цікавага! Напрыклад…

 

МАРАФОН

Інтэлектуальны марафон сярод вучняў розных класаў праходзіць штогод. Усім падабаецца ў ім удзельнічаць. Нядаўна на лінейцы ўручылі дыпломы вучням-пераможцам. Асобна адзначылі ўдзельнікаў конкурсу «Казачны сундучок», дзе трэба было адказваць на пытанні, нібы ў віктарыне. За «Сундучок» узнагародзілі Дашу ВЯРБІЦКУЮ, Мішу ГАЛУБІХІНА, Віку ПАРХАЧОВУ, Арцёма БЕЛАКАБЫЛАВА, Пашу ПАРФЯНОВІЧА і Улада БОРБУТА.

 

НА ДЫСТАНЦЫІ

Нашы вучні паспяхова ўдзельнічалі ў дыстанцыйных алімпіядах па рускай і беларускай мовах. Асабліва вызначыліся сёмы і восьмы класы. Віка ДАЎЦЯН, Насця ГАЙДУК, Вераніка КАЛЕСНІК, Аня ЛАГУЦКАЯ, Насця ЖЫГІМОНТ атрымалі дыпломы за выдатныя веды.

 

ШОСТЫ АБО ДЗЕСЯТЫ — ХТО ВЕСЯЛЕЙШЫ?

Паміж класамі з пятага па дзесяты прайшоў гімназічны конкурс Клуба вясёлых і знаходлівых. Усе  доўга і актыўна рыхтаваліся, пераглядзелі шмат касет і дыскаў з тэлевізійнымі выступленнямі лепшых КВНаўскіх каманд розных гадоў. Перамог дзесяты клас.  На другім месцы — шасцікласнікі. У іх ёсць шанцы ў будучым стаць самымі вясёлымі і знаходлівымі ў гімназіі! А трэцяе месца занялі вучні восьмага класа.

 

ЯШЧЭ Б КРЫШАЧКУ!..

Гімназія ўздельнічала ў конкурсе Юных інспектараў дарожнага руху. Нашымі сапернікамі былі каманды з сямі школ. Нам падабалася не толькі самім удзельнічаць. Мы з захапленнем назіралі за выступленнямі іншых. Давялося здаваць і медыцынскую падрыхтоўку, і правілы дарожнага руху, дэманстравалі свае відэаролікі і нават ездзілі на веласіпедах падчас конкурсу. Першымі сталі смілаўчане, а нам, на жаль, крышачку не хапіла вязення, каб перамагчы!.. Але нічога, мо, ў наступным годзе пашанцуе.

 

ХОЧАШ-НЕ ХОЧАШ

Як толькі сышоў снег, мы пачалі добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол гімназіі. Спачатку, праўда, не вельмі хацелася працаваць, але потым пакрыху ўцягваешся ў работу, а з сябрамі-аднакласнікамі дык і наогул весялей любая справа!

Калі нядаўна ў гімназіі быў суботнік, прыйшлі на яго ўсе класы. Так старанна прыбралі гімназію, што зараз яна проста прыгажуня!

 

Даша ЦЯРЭШКА, 12 гадоў,

Міша ГАЛУБІХІН, вучні 6 класа гімназіі,

удзельнікі гуртка «Юны журналіст»

Чэрвеньскага Цэнтра дзіцячай творчасці

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *