ДАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ — ГРАМАДСКАЕ ПРЫЗНАННЕ

Аграрный сектор

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на веснавых палявых работах у перыяд з 17 да 24 красавіка ПРЫЗНАНЫ:

НА ПАДРЫХТОЎЦЫ ГЛЕБЫ — механізатар ААТ «Валевачы» Аляксандр Дзмітрыевіч АСТРАМОВІЧ. На трактары «К-700» з культыватарам «КСО-6» ён падрыхтаваў 425 гектараў глебы. Заданне выканаў на 139,3 працэнта;

НА СЯЎБЕ — механізатар ААТ «Валевачы»  Максім Васільевіч МАЗНІЧЭНКА. На трактары «МТЗ-3022» ён пасеяў 404 гектары яравых. Заданне выканаў на 124,3 працэнта.

НА ЎНЯСЕННІ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ — — механізатар ААТ «Раванічы» Сяргей Міхайлавіч ЗАЯЦ. На трактары «МТЗ-1221» з агрэгатам «РТУ-1,5» ён унёс мінеральныя ўгнаенні на 1500 гектарах. Заданне выканаў на 118,6 працэнта.

НА ЎНЯСЕННІ АРГАНІЧНЫХ УГНАЕННЯЎ — — механізатар эксперыментальнай базы «Натальеўск» Міхаіл Пятровіч КУДЗІН. На трактары «МТЗ-3022» з агрэгатам «ПМС-18» ён унёс арганічныя ўгнаенні на 1864 гектарах. Заданне выканаў на 110 працэнтаў.

Пераможцам спаборніцтва ўручаны Удзячныя адрасы райсельгасхарчу, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі ў памеры адной базавай велічыні за кошт сродкаў райкама прафсаюза і пераходныя чырвоныя сцяжкі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *