НА РЭКАНСТРУКЦЫІ ФЕРМ

Аграрный сектор

У раёне сфарміраваны пяць студэнцкіх атрадаў з навучэнцаў Смілавіцкага і Чэрвеньскага ліцэяў і аграрнага каледжа. Чатыры з іх працуюць на рэканструкцыі малочна-таварных ферм у ААТ «Лядзенскі», «Чэрвеньскі райаграсервіс», Запольскае», КСУП «Ганута-Агра». Яшчэ адзін атрад хутка прыступіць да работы. Моладзь бярэцца за любую справу: замешваюць  раствор, убіраюць будаўнічае смецце, мыюць вокны, носяць цэмент, фарбуюць металаканструкцыі.  Могуць і цэглу класці, і тынкаваць…

У ААТ «Запольскае» працуюць 14 хлопцаў і дзяўчат са Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. Працуюць не першы дзень, да працы прызвычаіліся, а калі што — старэйшыя калегі падкажуць, дапамогуць, пракантралююць…

На здымку —  навучэнцы трэцяга курса Смілавіцкага ліцэя на рэканструкцыі фермы ў ААТ «Запольскае».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *