Калейдаскоп пераднавагодніх навін

ЗАПРАСІЛІ НА СВЯТА Ў МАЛАДЗЕЧНА… На навагоднім свяце сталічнага рэгіёна, якое адбылося ў  Маладзечна, пабылі 18 школьнікаў Чэрвеньшчыны. Гэта пераможцы прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў і выстаў. … І МІНСК На  галоўнай ёлцы краіны — рэспубліканскім дабрачынным дзіцячым навагоднім свяце ў сталічным Палацы Рэспублікі — Чэрвеньшчыну прадставілі васьмікласніца Лядзенскай школы, прызёр абласнога агляду-конкурсу «Суквецце талентаў» […]

Продолжить чтение

Калодзежскi сельсавет зноў першы

У чацвёртай гарадской школе прайшла спартакіяда сельсаветаў раёна. Восем калектываў спаборнічалі па дзевяці відах праграмы, пяць з іх заваявалі першыя камандныя месцы. Найбольшы ўраджай перамог сабралі спартсмены Калодзежскага сельсавета: ім не было роўных у спаборніцтвах па настольнаму тэнісу, армрэслінгу і перацягванню каната. Каманда Руднянскага сельсавета выйграла валейбольны турнір і спаборніцтвы па стральбе. У Чэрвеньскага сельсавета […]

Продолжить чтение

Ведай нашых!

ВОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА. Выхаванка Чэрвеньскай СДЮШАР Вераніка Мастоўская (на здымку) стала прызёрам рэспубліканскай спартакіяды па вольнай барацьбе сярод выхаванцаў СДЮШАР і ДЮСШ 1995-1996 гадоў нараджэння, якая прайшла ў Гомелі. Яна заваявала бронзавы медаль у вагавой катэгорыі 65 кілаграмаў. ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА. Паспяхова выступілі спартсмены нашай СДЮШАР у Мінску на міждзяржаўнай матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы памяці трэнера […]

Продолжить чтение

МАЛЫЯ, ДЫ ЎДАЛЫЯ

У зале вольнай барацьбы Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прайшло адкрытае першынство па гэтаму віду спорту, прымеркаванае да 60-годдзя заснавання ўстановы. Удзел у ім бралі каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак узростам ад 9 да 14 гадоў з Чэрвеня, Мінска, Смалявічаў і Мар’інай Горкі. Яны вызначылі пераможцаў і прызёраў у 15 вагавых катэгорыях. У шасці […]

Продолжить чтение

Мы спыталі ў чытачоў:

Звычайна напрыканцы года старога прынята падсумоўваць зробленае і акрэсліваць планы на будучае. Не выключэнне — і калектыў рэдакцыі. Мы заўсёды стараемся прыслухоўвацца да прапаноў, заўваг, пажаданняў чытачоў. Вось і гэтым разам папрасілі іх выказаць свае адносіны да газеты. Зразумела, колькі людзей — столькі меркаванняў. І ўсё ж нам вельмі важна было пачуць адказы на пытанне: […]

Продолжить чтение

«Табе, Беларусь, прысягаем на вернасць»

Пад такой назвай праходзіла ў сераду ў Чэрвені сустрэча ветэранаў і моладзі — розных пакаленняў абаронцаў Айчыны. Яна прысвячалася 85-годдзю Дабраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. Ініцыятарам гэтага патрыятычнага мерапрыемства выступіла районная арганізацыйная структура ДТСААФ, якую ўзначальвае   старшыня Дзмітрый Андрэевіч Байко. Пра тое, што ўяўляе сёння гэтая адна са старэйшых і самых масавых […]

Продолжить чтение

Пленум райкама прафсаюза работнікаў АПК

Яго ўдзельнікі абмеркавалі выкананне раённай прафсаюзнай арганізацыяй патрабаванняў Статута галіновага прафсаюза і задачы па далейшаму ўдасканаленню дзейнасці пярвічных прафсаюзных арганізацый. Падрабязна аб гэтым — у наступным нумары газеты. А. РУЖЫН  

Продолжить чтение

НА КОЖНАЕ ПЫТАННЕ — ДАКЛАДНЫ АДКАЗ

Традыцыйную штоквартальную прэс-канферэнцыю для  журналістаў  рэспубліканскіх і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі правёў на гэтым тыдні старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.  На працягу гадзіны адказаў на амаль два дзесяткі пытанняў. Журналістаў цікавілі тэмы імпартазамяшчэння, выкананне праграмы энергаэфектыўнасці, асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, дзяржаўнай фінансавай падтрымкі аграпрамысловага комплексу ў цяперашніх умовах і прыарытэтных праграмах развіцця АПК на будучую […]

Продолжить чтение