Ведай нашых!

Спорт

ВОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА. Выхаванка Чэрвеньскай СДЮШАР Вераніка Мастоўская (на здымку) стала прызёрам рэспубліканскай спартакіяды па вольнай барацьбе сярод выхаванцаў СДЮШАР і ДЮСШ 1995-1996 гадоў нараджэння, якая прайшла ў Гомелі. Яна заваявала бронзавы медаль у вагавой катэгорыі 65 кілаграмаў.

ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА. Паспяхова выступілі спартсмены нашай СДЮШАР у Мінску на міждзяржаўнай матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы памяці трэнера Сяргея Хамчука, якая сабрала каля 600 лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі. Першае месца ў скачках у вышыню заняла Алена Логінава. Разам з залатым медалём яна атрымала грашовую прэмію. Другое месца ў бегу на 200 метраў — у Паўла Марозава. Акрамя таго, ён выканаў норму першага дарослага разраду ў гэтай лёгкаатлетычнай дысцыпліне.

ГАНДБОЛ. Каманда нашага раёна заняла трэцяе месца ў фінале першынства Мінскай вобласці. Чэрвеньцы перамаглі гандбалістаў з Нясвіжа — 14:12 і саступілі капыльскім спартсменам — 10:20. За каманду выступалі Аляксандр Мрынскі (варатар), Алег Бурмістронак, Дзмітрый Чысты, Ягор Міхіевіч, Аляксандр Курыловіч, Алег Крук і Яўген Канашэвіч.

МІНІ-ФУТБОЛ. Каманда «Будаўнік» (Чэрвень), аснову якой складаюць футбалісты ПМК-237 і чэрвеньскага «Коласа», удала стартавала ў чэмпіянаце Асацыяцыі аматарскага футбола Мінска. Пасля перамог ва ўсіх трох матчах (над сталічнымі «Мінск-Гэлаксі» — 11:6, «Нафтанам» — 14:4 і «Таўрусам» — 13:8) яна займае трэці радок у турнірнай табліцы спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *