МАЛЫЯ, ДЫ ЎДАЛЫЯ

Спорт

У зале вольнай барацьбы Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прайшло адкрытае першынство па гэтаму віду спорту, прымеркаванае да 60-годдзя заснавання ўстановы.

Удзел у ім бралі каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак узростам ад 9 да 14 гадоў з Чэрвеня, Мінска, Смалявічаў і Мар’інай Горкі. Яны вызначылі пераможцаў і прызёраў у 15 вагавых катэгорыях. У шасці з іх на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ўзышлі выхаванцы Чэрвеньскай СДЮШАР. Гэта Уладзіслаў Арману, Павел Даноўскі, Аляксей Клімовіч, Вераніка Мастоўская, Ягор Акуліч і Аляксей Луцэвіч.

Як зазначыў старшы трэнер Мінскай вобласці па вольнай барацьбе, адзін з суддзяў першынства Сяргей Цапаў, спаборніцтвы сталі своеасаблівымі агледзінамі юных барцоў для камплектавання зборнай каманды Міншчыны, якая будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскіх спаборніцтвах.

— Добра было б, каб у Чэрвені з’явілася больш прасторная зала вольнай барацьбы, але пакуль і на гэтых дыванах растуць будучыя чэмпіёны, — зазначыў ён.

На здымках: моманты фінальных паядынкаў; суддзя Сяргей Цапаў аб’яўляе пераможцам спаборніцтваў у вагавой катэгорыі 42 кілаграмы Уладзіслава Арману з Чэрвеня;  узнагароджанне праводзіць трэнер Чэрвеньскай СДЮШАР па вольнай барацьбе Валерый Баторшын.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *