Калейдаскоп пераднавагодніх навін

Общество

ЗАПРАСІЛІ НА СВЯТА Ў МАЛАДЗЕЧНА…

На навагоднім свяце сталічнага рэгіёна, якое адбылося ў  Маладзечна, пабылі 18 школьнікаў Чэрвеньшчыны. Гэта пераможцы прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў і выстаў.

… І МІНСК

На  галоўнай ёлцы краіны — рэспубліканскім дабрачынным дзіцячым навагоднім свяце ў сталічным Палацы Рэспублікі — Чэрвеньшчыну прадставілі васьмікласніца Лядзенскай школы, прызёр абласнога агляду-конкурсу «Суквецце талентаў» Яўгенія Удырыш, пяцікласнік чэрвеньскай гімназіі, прызёр рэспубліканскага творчага конкурсу «Выконваем законы дарог» Арцём Жабурдзёнак і вучаніца чацвёртага класа другой смілавіцкай школы, лаўрэат 7-га міжнароднага конкурсу даследчых работ сярод малодшых школьнікаў «Я — даследчык» Марыя Шайбак.

 

ПАДАРУНКІ АД ПРАФСАЮЗА

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу набыў для дзяцей вясковых працаўнікоў і членаў прафсаюза каля 4 тысяч навагодніх падарункаў. Наборы цукерак, пераважна камплектацыі ТАА «Івкон-прэзент», у пакунках ад 0,5 да 1,5 кілаграма, сёлета замовілі 25 калектываў, якія знаходзяцца на ўліку ў раённай прафсаюзнай арганізацыі. Выдаткі на іх закуп узялі на сябе мясцовыя прафкамы і гаспадаркі.

КАНІКУЛЫ Ў ЛАГЕРЫ ПАКЛІКАЛІ

200 школьнікаў нашага раёна адпачываюць на зімовых канікулах у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем.

Як паведаміла галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва па Чэрвеньскаму раёну Людміла Паддубіцкая, лагеры працуюць у СШ №3 і №4 г.Чэрвеня, СШ №1 г.п.Смілавічы, Запольскай і Грабянецкай школах.

На аздараўленне дзяцей падчас зімовых канікулаў абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортнаму лячэнню выдаткавала раёну 17 мільёнаў 280 тысяч рублёў. Пры залічэнні ў лагеры перавага аддадзена школьнікам са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *