«Родны кут»

Общество

У мінулы чацвер прадуктовы магазін пад паэтычнай назвай «Родны кут» гасцінна запрасіў пакупнікоў. Традыцыйна чырвоную стужачку разрэзалі намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена Шлома і старшыня раённага спажывецкага таварыства Сяргей Веракса (на здымку).

Магазін размешчаны  на вуліцы Мікалая Зяневіча ў Чэрвені.

У асартыменце — каўбасныя, мяса-малочныя, кандытарскія вырабы, цукеркі, напіткі, крупы і многае іншае. Пасля зробленай рэканструкцыі ў адпаведнасці з праграмай «Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Чэрвеньскага райспажыўтаварыства» ў магазіне ў паўтара раза павялічылася гандлёвая плошча, ён набыў прывабны выгляд. Тут устаноўлена сучаснае гандлёва-тэхнічнае абсталяванне. Гэта, а таксама ветлівасць загадчыцы магазіна Алены Даўгапол і прадаўца Анастасіі Прышывалка прыемна адзначалі наведвальнікі. На памяць аб адкрыцці магазіна першая пакупніца Клаўдзія Рэчык атрымала бутэльку шампанскага.

Паводле слоў старшыні райспажыўтаварыства Сяргея Вераксы, сёлета да канца года яшчэ два такія ж магазіны пад назвай «Родны кут» пачнуць  працаваць — на вуліцы Карнача ў Чэрвені і ў вёсцы Валевачы. Яны стануць своеасаблівай візітоўкай Чэрвеньскага раённага спажывецкага таварыства.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *