Прааналiзавана выкананне дырэктывы №3

Общество

Дырэктыва №3  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  застаецца адным з асноўных накірункаў  дзейнасці кожнага працоўнага калектыва.  Таму невыпадкова гэтае пытанне было вынесена на парадак дня чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў.

З інфармацыяй выступіла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы, начальнік аддзела эканомікі Алена Шлома. У прыватнасці, яна адзначыла, што па выніках работы за  студзень-красавік сёлета ў цэлым па раёну забяспечана выкананне мэтавага паказчыка па энергазберажэнню на ўзроўні мінус 6%, што адпавядае даведзенаму прагнознаму паказчыку. Гэта дасягнута  пры забеспячэнні аб»емаў  валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс», «Валевачы», сельгасфіліяле «Аграбуд » і сельгаскааператыве «Велікаполле».

Асаблівую актуальнасць ва ўмовах падаражання  імпарціруемых энерганосьбітаў набывае пытанне павелічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва. У гэтым напрамку ў раёне працуе філіял «Гранагратэх» замежнага прадпрыемства «Сэлві», які вырабляе паліўныя гранулы з расліннай сыравіны. За першы квартал гэтага года іх выраблена 1,1 тысячы тон. У мінулым годзе ў ААТ «Х з»езд Саветаў» мадэрнізаваны цэх АВМ-065 пад выпуск паліўных гранул з саломы. У выніку прымаемых мер сёлета за чатыры месяцы доля мясцовых відаў паліва  ў агульным аб»ёме спажывання  кацельна-пячнога паліва склала 50% пры ўстаноўленым  на год заданні 44,6%.

Як зазначыла Алена Шлома, вялікая ўвага ў раёне надаецца і развіццю нетрадыцыйных крыніц энергіі, выкарыстанню  другасных рэсурсаў і адыходаў вытворчасці. За першы квартал  выкарыстана 342 тоны умоўнага паліва другасных рэсурсаў.

У 2007-2010 гадах на мерапрыемствы па энергазберажэнню накіравана больш за 11 мільярдаў  рублёў. Так, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы  перавялі на мясцовыя віды паліва 91 электракацёл і электраводанагравальнік,  9 зернесушыльных  комплексаў, правялі мадэрнізацыю халадзільнага абсталявання на малочнатаварных комплексах, аўтаматызацыю 109 водапагружных насосаў воданапорных свідравін. Акрамя таго, арганізацыямі раёна на працягу 2007-2010 гадоў вяліся работы па ўстаноўцы шклопакетаў, энергазберагаючых ліхтароў, замене абсталявання на менш энергаёмістае, цеплавой рэабілітацыі будынкаў, замене тепласетак з выкарыстаннем высокаэфектыўнай цеплаізаляцыі. Завершаны работы па аснашчэнню кватэр індывідуальнымі прыборамі ўліку расходу халоднай вады. У выніку правядзення такіх мерапрыемстваў   эканамічны эфект ад іх склаў больш за 2,1 мільярда рублёў.

Для павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў раёне праводзіцца работа па прыцягненню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых будынкаў. Як патлумачыла Алена Шлома, на працягу  трох гадоў ў раёне выкарыстаны ў народнай гаспадарцы раёна 17 аб»ектаў, на 9 адзінак скарацілася колькасць аб»ектаў, якія  знаходзяцца ў незавершаным будаўніцтве.

Разам з тым, яна  адзначыла недастатковую работу па выкананню некаторых пунктаў патрабаванняў Дырэктывы №3. Так,  не выконваецца даведзенае  заданне па павелічэнню выкарыстання мясцовых відаў паліва. За чатыры месяцы  расход і спажыванне  яго насельніцтвам зменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2,7%. Некаторыя прадпрыемствы  маруднымі тэмпамі  праводзяць энергазберагаючыя мерапрыемствы. За чатыры месяцы іх было праведзена толькі 7 з 50, прадугледжаных праграмай па энергазберажэнню раёна.  7 прадпрыемстваў не выконваюць паказчык па эканоміі рэсурсаў.

Па абмеркаванаму пытанню  прынята адпаведнае рашэнне, у якім вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы па ўхіленню  адзначаных недахопаў.

На сесіі былі заслуханы таксама  інфармацыі «Аб зацвярджэнні Інструкцыі  аб парадку продажу на льготных умовах і абмена на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць» работнікам прадпрыемстваў  акцый адкрытых акцыянерных  таварыстваў», «Аб унясенні змен у рашэнне  Чэрвеньскага  раённага Савета дэпутатаў ад 22 красавіка 2011 г №71», «Аб зацвярджэнні Тэрытарыяльнай праграмы дзяржаўных гарантый па забеспячэнню медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва Чэрвеньскага раёна на 2011 год».

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *