Іх спадчына мае непасрэднае дачыненне да Смілавіч

Люди и судьбы

(Заканчэнне)

Станіслаў Манюшка

Прыгожы палац быў збудаваны ў модным на пачатку ХІХ стагоддзя неагатычным стылі з выкарыстаннем замка Агінскіх. Адначасова каля яго быў закладзены парк. Да старога будынка палаца быў пазней прыбудаваны гэтак званы «новы корпус». Ён на стагоддзе маладзейшы. Новы палац быў аддазены пад калекцыю карцін, бібліятэку, архіў Агінскіх, Ваньковічаў, з якімі Манюшкі парадніліся. У «старым» корпусе была бальная зала, більярдная і спальныя пакоі. Зараз захаваны «новы корпус» — функцыянуе, хоць і пацярпеў пэўныя архітэктурныя пераробкі — дабудаваны тамбур (не класічны) да ўваходу, вокны заменены на сучасныя. Раней перад палацам быў сад. Распачынаў гэты батанічны сад і сад яблыневы вядомы батанік Андрэй Снядэцкі. Зараз значная частка саду занятая корпусам сельскагаспадарчага каледжа.

Побач смілавіцкай сядзібы Манюшкаў здаўна існавала мястэчка. Мяжа аседласці паспрыяла таму, што значную частку насельніцтва складалі яўрэйскія сем’і. Яны далі Смілавічам сусветна вядомага мастака Хаіма Суціна. Ён, больш вядомы на Захадзе, нарадзіўся ў Смілавічах у 1893 годзе ў шматдзетнай сям’і местачковага краўца, вучыўся жывапісу ў Мінску ў мастака, потым паехаў у Парыж, дзе сябраваў з Мадзільяні і здабыў такую ж шырокую славу. Цяпер на аукцыёнах жывапісу яго карціны ацэньваюцца ў мільёны даляраў, і музеі лічаць за гонар і шчасце мець палотны Суціна. Адной з прычынаў невядомасці майстра на радзіме, на мой погляд, была і тая, што ў кастрычніку 1941 года немцы растралялі ў Смілавічах 2 тысячы яўрэеў, паклаўшы ў магілу ўсіх, хто мог бы ўзгадаць пра дзіцячыя і юнацкія гады мастака.

Пры ўсіх зменах і стратах Смілавічы захавалі прыватную рамантычную атмасферу, у якой жылі і тварылі Станіслаў Манюшка і Хаім Суцін. Тут добра згадваецца і мінулае, тут відавочна бачыцца змена эпох і пакаленняў, тут лёгка зразумець, чаму Станіслаў Манюшка абяссмерціў смілавіцкія галасы ў сваёй «Гальцы» і чаму такімі засмучанымі бачыў людзей Суцін.

Падрыхтаваў

Мікалай Ільіч Барысенка,

выкладчык гісторыі, былы дырэктар СШ №2 г.п. Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *