Пераходны кубак — у смiлаўчан

Спорт

Мінулымі выхаднымі ў чэрвеньскім будаўнічым ліцэі прайшоў 19-ы раённы турнір па міні-футболу памяці Мікалая Міцкевіча. На першым этапе ў спаборніцтвах удзельнічалі 8 каманд: ПМК-237, аграрнага каледжа, будаўнічага ліцэя, Чэрвеньскай СДЮШАР, а таксама «Суперстарз», «Энергетык», «Смілавічы-1», «Смілавічы-2».

Каманда "Смілавічы-1" - уладальніца пераходнага кубка турніру памяці Мікалая Міцкевіча

 Гульні ў групах за выхад у фінальную частку турніру прынеслі наступныя вынікі. Група «А»:  ПМК-237 — «Смілавічы-2» — 13:3, аграрны каледж — будаўнічы ліцэй — 2:8, ПМК-237 — будаўнічы ліцэй — 7:4, «Смілавічы-2» — аграрны каледж — 9:3, будаўнічы ліцэй — «Смілавічы-2» — 5:4, ПМК-237 — аграрны каледж — 5:0. Група «Б»: «Смілавічы-1» — «Энергетык» — 9:5, «Суперстарз» — СДЮШАР — 2:4,  «Смілавічы-1» — СДЮШАР — 8:2, «Энергетык» — «Суперстарз» — 4:7, СДЮШАР — «Энергетык» — 7:3, «Смілавічы-1» — «Суперстарз» — 5:2.

Выніковая табліца. Група «А»

                                                                                          В   Н   П    М     А

ПМК-237                                                               3    0   0   25-7    9

Будаўнічы ліцэй                                      2    0   1   17-13  6

«Смілавічы-2»                                           1    0   2  16-21   3

Аграрны каледж                                      0    0   3   5-22    0

Выніковая табліца. Група «Б»

                                                                                          В   Н   П    М     А

«Смілавічы-1»                                           3    0   0   22-9    9

СДЮШАР                                                             2    0   1   13-13  6

«Суперстарз»                                            1    0   2  11-13   3

«Энергетык»                                              0    0   3  12-23   0

 

У нядзелю каманды, якія занялі першыя і другія месцы ў групах, прадоўжылі барацьбу за пераходны кубак. У першым паўфінале футбалісты ПМК-237 без праблем разабраліся з камандай Чэрвеньскай школы алімпійскага рэзерву — 6:1, а ў другім каманда «Смілавічы-1» гэтак жа лёгка справілася з гаспадарамі пляцоўкі — футбалістамі будаўнічага ліцэя — 6:2. У матчы за трэцяе месца ліцэісты здабылі валявую перамогу над СДЮШАР 4:3.

Інтрыга ў фінальным матчы захоўвалася амаль да канца першага тайма, калі пры нічыёй 2:2 смілаўчане здолелі за непрацяглы час двойчы паразіць вароты каманды ПМК-237. Пасля перапынку яны не толькі захавалі, але і развілі перавагу. І перамаглі — 8:4. Такім чынам, пераходны кубак турніру, якім валодалі футбалісты раённага аддзела ўнутраных спраў, накіраваўся ў Смілавічы. Яго ўладальнікамі ў складзе каманды «Смілавічы-1» сталі Яўген Камісаранка, Аляксандр Хасяневіч, Андрэй Суша, Фрол Касмачоў, Мікалай Свірыдовіч, Ігар Люты, Вадзім Апацкі і Сяргей Аладка.

Каманды пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі, кожны футбаліст атрымаў медаль. Прызамі лепшых ігракоў у камандах-фіналістах адзначаны Яўген Яблонскі (СДЮШАР), Дзяніс Добыш (будаўнічы ліцэй), Дзмітрый Чысты (ПМК-237) і Яўген Камісаранка («Смілавічы-1»). Лепшым іграком турніру прызнаны Аляксандр Хасяневіч («Смілавічы-1»). Фундатарам спаборніцтваў выступіла гандлёвае прадпрыемства «Малая Славянка» (дырэктар Міхаіл Палякоў) і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Электрык-Сервіс» (дырэктар Андрэй Янчэўскі).  У рамках турніру адбылася сустрэча яго ўдзельнікаў, а таксама юных футбалістаў Чэрвеньскай СДЮШАР і навучэнцаў будаўнічага ліцэя з нашымі знакамітымі землякамі — першым у Чэрвені трэнерам па футболу Леанідам Корзунам, ганаровым грамадзянінам Чэрвеня, заслужаным трэнерам Беларусі па футболу Анатолем Усенкам і былым прэзідэнтам Федэрацыі футбола Беларусі Рыгорам Фёдаравым. Яны падзяліліся ўспамінамі пра Мікалая Міцкевіча, узгадалі свае футбольныя дзяцінства і юнацтва, распавялі аб тым, што зрабілі для развіцця і папулярызацыі гульні нумар адзін.                                 

 

На здымку: каманда «Смілавічы-1» — уладальніца пераходнага кубка турніру памяці Мікалая Міцкевіча

 

Ігар АДАМОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *