Талака на возеры: аматары валейбола добраўпарадкавалі пляцоўку

Актуальное Благоустройство Спорт

Вечарам у аўторак аматары валейбола з Чэрвеня Анатоль Шафераў, Віталь Упіт, Леанід Камянецкі, Аляксандр Крылоў, Сяргей Кочаў, Павел Марозаў і Павел Савань па ўласнай ініцыятыве добраўпарадкавалі пляцоўку для пляжнага варыянта гэтай гульні на беразе Натальеўскага возера.

У працэсе працы

 – Працавалі мотакультыватарам, граблямі і рыдлёўкамі, – распавёў Анатоль Шафераў. – З дапамогай іх пляцоўку ўзаралі, разраўнялі пад лазерны ўзровень і выраўнялі так, каб яна адпавядала стандартным памерам – 16х8. У гэты ж вечар нацягнулі сетку і пагулялі. Нядрэнна было б падсыпаць яшчэ пяску – і можна праводзіць спаборніцтвы.

Так было
Так стала


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *